Франсіс Понж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Франсіс Понж (фр.: Francis Ponge, поўнае імя — Франсіс Жан Гастан Альфрэд Понж фр.: Francis Jean Gaston Alfred Ponge); 27 сакавіка 1899, Манпелье — 6 жніўня 1988, Бар-сюр-Лу, дэпартамент Прыморскія Альпы) — французскі паэт і эсэіст.

Хуткія факты Франсіс Понж, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў старой пратэстанцкай сям’і, вучыўся на юрыста, потым перайшоў на філалагічны факультэт. Пачаў публікавацца з сярэдзіны 1920-х гадоў, у гэты час быў блізкі да сюррэалістаў. У 1937 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Францыі, у 1947 годзе выйшаў з яе шэрагаў.

Творчасць

У найбольш вядомай і праграмнай для аўтара кнізе пазасуб’ектыўнай, антырамантычнай лірыкі апісанняў і азначэнняў «На боку рэчаў» (1942) шукаў слоўны выраз для перадачы паўсядзённых рэчаў і стыхій (вада, цыгарэта, свечка, пчала і інш.), развіваючы фенаменалагічныя і, роднасныя філасофіі Сартра і Камю. Адстойваў своеасаблівы варыянт паэтычнага неакласіцызму (кнігі вершаў «Вялікі зборнік», 1961; «Новы зборнік», 1967; эсэ «У абарону Малерба», 1965). Аўтар мноства эсэ пра мастакоў, пачынаючы з майстроў барока і канчаючы сучаснікамі і сябрамі.

Remove ads

Зноскі

1. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 22 лістапада 2021.

2. Francis Ponge // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Francis Ponge // Roglo — 1997. — 10000000 экз.

4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

5. Francis Ponge // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

6. France Culture — 1945.

7. Babelio — 2007.

8. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads