Анатоль Іванавіч Гаранін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Іванавіч Гаранін (27 мая 1923, в. Чартавічы, Гомельская губерня — 16 лютага 1997) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Анатоль Іванавіч Гаранін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Бежыцкі інстытут транспартнага машынабудавання (1951).

Працаваў на Зэльвенскай машынна-трактарнай станцыі (Гродзенская вобласць; галоўны інжынер, дырэктар), Гродзенскім гарадскім камітэце КПБ (1-ы сакратар), Гродзенскім абласным камітэце КПБ (загадчык прамысловага аддзела), Беларускім праектна-тэхналагічным інстытуце «Белбыттэхпраект» (1967—1973, дырэктар), адначасова Навукова-вытворчае аб’яднанне «Белбыттэхніка» (генеральны дырэктар), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1976—1988, прафесар кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў), Акадэміі кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991—1993).

Навуковыя нтарэсы: эканоміка прамысловасці; эканоміка бытавога абслугоўвання насельніцтва; праблемы ўдасканалення кіравання.

Remove ads

Узнагароды

Ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, «Знак Пашаны» і інш.

Бібліяграфія

  • Социально-экономические проблемы бытового обслуживания населения (вопросы теории и практики) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Горанин Анатолий Иванович. ― Москва, 1980.
  • Качество продукции и пути его повышения в машиностроении (на материалах машиностроительных предприятий Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 594 / А. И. Горанин. ― Минск, 1968.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads