Анатоль Іванавіч Ерашоў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Іванавіч Ерашо́ў[1] (нар. 30 красавіка 1936, Гарадок) — вучоны ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі і радыяцыйнай біялогіі, доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1993).

Хуткія факты Анатоль Іванавіч Ерашоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гарадок (адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. З 1972 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага. У 1973 годзе скончыў аспірантуру пры Ленінградскім навукова-даследчым інстытуце радыяцыйнай гігіены Міністэрства аховы здароўя РСФСР і абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1986 года працаваў у Малдаўскім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1991 года ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце.

З 2006 года А. І. Ерашоў у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе з 2017 года прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па метадах і сродках дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы, уздзеянню радыяцыі, магнітных і электрамагнітных палёў і хімічных фактараў на біялагічныя аб’екты. Мае 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы[2].

Аўтар больш за 200 публікацый, у тым ліку артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Диагностика и профилактика инфекционных заболеваний молодняка крупного рогатого скота. — Кишинёв, 1991. (у сааўтарстве),
  • Экологическая безопасность на объектах агропромышленного комплекса. — Мн., 1996. (разам з А. І. Антоненкавым і Л. В. Місунам),
  • Метаболизм естественных радионуклидов в организме животных. — Мн., 2002. (манаграфія),
  • Основы управления интеллектуальной собственностью: учебно-методическое пособие / А. И. Ерошов, И. К. Силко. ― Минск, 2009.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads