Анатоль Аляксандравіч Галаўко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатóль Аляксáндравіч Галаўкó (12 снежня 1925, Аляксееўка, Варонежская губерня — 14 мая 2014) — беларускі юрыст, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1990), кіраўнік дэлегацыі БССР на Жэнеўскай канферэнцыі ААН (1975), у 1985—1990 гадах прадстаўляў БССР у Пастаяннай Палаце Міжнароднага трацейскага суда (Гаага)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 12 снежня 1925 года ў слабадзе Аляксееўка Варонежскай губерні РСФСР.
Удзельнік Вялікай Айчынай вайны, ваяваў у складзе 1-га Беларускага фронту, удзельнічаў у аперацыі па вызваленні Мінска, браў удзел у Парадзе Перамогі (24.6.1945)[2].
Пасля вайны паступіў у Харкаўскі юрыдычны інстытут, які скончыў у 1950 годзе. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзеянне іскавай даўнасці ў савецкім грамадзянскім праве» (1953). У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Арганізацыйна-прававыя праблемы ў дзейнасці Савета па кіраўніцтве калгасным будаўніцтвам». У 1954 годзе пачаў працу ў БССР, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1959 года — на юрыдычным факультэце БДУ, дзе быў дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права да 1965 года. Потым 27 гадоў узначальваў кафедру дзяржаўнага права. У 1992 годзе стаў прафесарам кафедры канстытуцыйнага права[1].
Выкладаў курс канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 35 кандыдатаў навук, з якіх 9 — грамадзяне іншых краін, а таксама 8 дактароў навук. У свой час чытаў лекцыі ў ЗША, ФРГ, Даніі, Балгарыі, Польшчы, Літве, Югаславіі і ГДР.
Прымаў удзел у рабочых групах па падрыхтоўкі праектаў трох Канстытуцый[2]:
- Канстытуцыі СССР 1977 года;
- Канстытуцыі БССР 1978 года;
- Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.
Памёр 14 мая 2024 года[3].
Remove ads
Узнагароды і падзякі
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені.
- Два ордэна Чырвонай зоркі.
- Медаль «За адвагу», 20 іншых медалёў і 2 медаля ГДР[2].
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР[1].
Імя А. Галаўко ў 1994 годзе ўнесена у адмысловае выданне Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Вялікабрытанія).
Бібліяграфія
Памяць
- Рэдакцыя навукова-практычнага часопіса «Право.by» рыхтуе тэматычны выпуск прымеркаваны 100-годдзю з дня нараджэння двух патрыярхаў беларускай юрыспрудэнцыі — А. А. Галаўко і В. І. Семянкова[5].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads