Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў

савецкі і беларускі філосаф From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Арсеньевіч Міха́йлаў[1] (27 мая 1939, Зяметчына, Пензенская вобласць, РСФСР) — беларускі філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989), доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1988). Член Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтваў (Зальцбург, Аўстрыя, 1993).

Хуткія факты Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 мая 1939 года ў пасёлку Зяметчына Пензенскай вобласці РСФСР.

У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 1966—1974 гадах — выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974—1980 гадах — супрацоўнік Цэнтра сацыяльнага развіцця і гуманітарных спраў (Нью-ЁркВена). У 1980—1987 гадах дацэнт, прафесар кафедры філасофіі, з 1987 года — загадчык кафедры гісторыі філасофіі і логікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1992 года — рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[2]. З 1 кастрычніка 2014 года па 5 студзеня 2021 года А. Міхайлаў займаў пасаду Прэзідэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[3].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна «За заслугі перад Літвой». Афіцэр Ордэна Акадэмічных пальмаў (Францыя, 2003)[3]. Лаўрэат дэмакратычнай прэміі амерыканскага Фонду імя Іона Раціу (2007)[3]. Узнагароджаны медалём Гётэ (Германія, 2004)[3].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі філасофіі, сучаснай заходняй філасофіі і метадалогіі гуманітарных ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні, якія адбываліся ў філасофіі ХХ стагоддзя ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.

Аўтар звыш 60 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Бібліяграфія

  • Martin Heidegger und seine «Kehre». Jena, 1966.
  • Современная философская герменевтика: Критический анализ. Мн.: Университетское, 1984.
  • Историко-философские исследования. Мн.: Университетское, 1991.
  • Dasein-анализ в философии и психологии. Мн.: Изд-во Европ. гуманитар. ун-та, 2001 (в соавт.)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads