Анатоль Кірылавіч Мурашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Кірылавіч Мурашкевіч (нар. 1 студзеня 1937, г. Прапойск, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1956 годзе Мінскае тэхнічнае вучылішча. У 1956—1959 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў у 1965 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 1965—1976 гадах архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў праектнага інстытута «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1975 года. Пражывае ў г. Мінск.
У 1976—1996 гадах галоўны архітэктар Мінскага філіяла праектнага інстытута «Саюзмашпраект» Міністэрства абароннай прамысловасці СССР, кіраўнік творчых калектываў пры праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў абароннай прамысловасці ў гарадах: Волагда, Новасібірск, Растоў, Жалезнагорск, Казань, Мінск, Рагачоў, Вілейка, Смаргонь інш.
У 1991—2000 гадах кіраўнік архітэктурнай творчай майстэрні.
Пражывае ў Мінску па вул. Някрасава, 3.
Remove ads
Творчасць
Аўтар асноўных пабудаваных аб’ектаў: Магілёўскі завод прылад для падрыхтоўкі першаснай інфармацыі ў г. Магілёве (1974); завод «Аўтагідраўзмацняльнік» у г. Барысаве (1975); завод «Рампрыбор», аптычны корпус механічнага заводаў імя Вавілава (1981) у г. Мінску; адміністрацыйна-бытавы корпус Мінскага падшыпнікавага завода (1976); адміністрацыйна-лабараторны корпус завода «Газаапарат» у г. Брэсце (1975); завод газавай апаратуры ў г. Навагрудку; піянерскі лагер «Барок» Мінскага раёна; камбінат сянажных веж у г. Баранавічы; помнік загінулым у Вялікай Айчыннай вайне ў в. Барок Гомельскага раёна і інш.
Па праектах ягонай майстэрні пабудаваны сядзібы, дамы, банкі, крамы, рэстараны і інш.
Remove ads
Узнагароды
За праектаванне грамадскіх цэнтраў прамысловых вузлоў узнагароджаны медалямі ВДНГ СССР.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads