Анатоль Іванавіч Нічкасаў

архітэктар, беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анато́ль Іва́навіч Нічка́саў (нар. 19 чэрвеня 1955(1955-06-19), Новасібірск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, былы Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2010—2013).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1955 года ў Новасібірску (РСФСР).

У 1978 годзе скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе чарцёжнікам-канструктарам інстытута «Сібакадэмпраект». З 1978 года працаваў архітэктарам у Новасібірскім аддзяленні інстытута «УНДПІЭТ[ru]»[1].

У 1981 годзе па запрашэнні Бабруйскага гарвыканкама працаваў старэйшым архітэктарам у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». У 1983 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка галоўнага архітэктара г. Бабруйска, адначасова з’яўляўся галоўным ландшафтным архітэктарам Бабруйскага гарвыканкама. У 1986 годзе быў прызначаны начальнікам архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Бабруйскага гарвыканкама — галоўным архітэктарам г. Бабруйска[1].

У 1990—1992 гадах працаваў начальнікам аддзела горадабудаўніцтва — намеснікам начальніка Галоўархітэктуры Дзяржбуда Беларусі. У 1992—1994 гадах — дырэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект», займаўся пытаннямі структурнай перабудовы і функцыянавання інстытута ў новых гаспадарча-эканамічных умовах. З чэрвеня па верасень 1994 года з’яўляўся старшынёй Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама і галоўным архітэктарам г. Мінска[1].

У верасні 1994 года прызначаны намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 29 снежня 2010 года[2] па 10 верасня 2013 года — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1].

З верасня 2013 года[3] па 25 чэрвеня 2020 года[4] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.

У цяперашні час з’яўляецца старшынёй Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[5][6].

Валодае англійскай мовай.

Remove ads

Дзейнасць

З’яўляўся старшынёй камісіі па горадабудаўніцтве Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці краін СНД. Член Беларускага саюза архітэктараў з 1985 года. Акадэмік Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук[1].

Узначальваў распрацоўку законаў Рэспублікі Беларусь «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»[1].

Thumb
Аўтавакзал у Бабруйску

З’яўляўся кіраўніком аўтарскіх калектываў і прымаў непасрэдны ўдзел у праектаванні і будаўніцтве наступных буйных архітэктурных аб’ектаў: жылога гарадка Рось Гродзенскай вобласці для ваеннаслужачых, пераселеных з Германіі; жылога раёна «Алімпійскі» па вул. Вясёлкавай у г. Мінску; летняга амфітэатра культурнага цэнтра «Славянскі базар» у г. Віцебску; шматфункцыянальна культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна»; комплексу будынкаў штаб-кватэры Нацыянальнага Алімпійскага камітэта; жылых раёнаў «Гуасімаль» і «Лібертадор» у г. Маракай у Венесуэле[1].

Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам у 2011—2013 гадах завершана рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве тэхналагічных ліній па вытворчасці цэменту ў ААТ «Беларускі цэментавы завод», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Крычаўцэментнашыфер», мадэрнізацыя дзеючай лініі флоат-шкла ў ААТ «Гомельшкло», 5-й тэхналагічнай лініі на РУП «Граніт», распачата будаўніцтва Сітніцкага горна-ўзбагачальнага камбіната[1].

Пражывае ў Мінску па вул. Грыбаедава, 10[1].

Remove ads

Сям’я

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Узнагароды і ганаровыя званні

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads