Крычаўцэментнашыфер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Крычаўцэментнашыфер» — беларускае прадпрыемства па вытворчасці цэменту і шыферу, заснаванае ў 1933 годзе ў Крычаве — першынец цэментнай прамысловасці Беларусі. На 2015 г. мела 2 гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Расіі (Масква, Смаленск). Сыравінай служаць крэйда з радовішча Каменка (Крычаўскі раён), гліна з радовішча Пушча (Віцебскі раён), прывазныя калчаданавыя агаркі і гіпс. Асноўнымі вырабамі з'яўляюцца портландцэмент, 8-хвалевы і плоскі непрасаваны шыфер[3]. Уваходзіць у склад холдынгу Беларуская цэментная кампанія
Remove ads
Гісторыя
20 лістапада 1933 г. Крычаўскі цэментны завод ажыццявіў першы выраб клінкеру[4]. 23 лістапада Дзяржаўная камісія падпісала пастанову аб уводзе ў дзеянне завода магутнасцю 130 тыс. тонаў цэменту за год[5]. У другую сусветную вайну на месцы разбуранага завода знаходзіўся нямецкі канцэнтрацыйны лагер. У 1949 г. завод адбудавалі. У лютым 1950 г. завод пачаў выраб шыферу. У 1957 г. вытворчасць аб'ядналі ў Крычаўскі цэментна-шыферны камбінат. У 1963 г. да камбінату далучылі завод вапнавай мукі. Цягам 1960—1966 гг. правялі пашырэнне вытворчай магутнасці. У 1980 г. утварылі вытворчае аб'яднанне «Крычаўцэментнашыфер»[3]. У 1980—1981 гг. ажыццявілі частковую перабудову прадпрыемства, што павялічыла вытворчую магутнасць да 4 тонаў клінкеру за гадзіну[4]. У 2008 г. на месцы 2 старых печаў на заводзе ўзвялі трэцюю і найбуйнешую ў Беларусі печ-трубу для абпальвання клінкеру (даўжыня 170 метраў, дыяметр каля 5 метраў), дзе ў полі спякання тэмпература дасягае +1500 °C. У 2010 г. вытворчасць цэменту вырасла да 1526 тыс. тонаў[6]. 6 ліпеня 2013 г. пусцілі вытворчасць цэменту сухім спосабам магутнасцю 1,8 млн тонаў за год[7], што павялічыла агульную гадавую магутнасць да 3,3 млн тонаў. У жніўні 2013 г. прадпрыемства наведаў А. Лукашэнка, які станоўча ацаніў перспектывы завода, а у пачатку верасня завод атрымаў узнагароду ад «Беларусбанка» як найлепшы партнёр.
Да канца 2014 года спыніў працу стары завод, які вырабляў цэмент так званым «мокрым» спосабам.
Remove ads
Крымінальная справа
17 верасня генеральны дырэктар генеральны дырэктар Леанід Скоцкі быў затрыманы супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС і УДКБ па Магілёўскай вобласці пры перадачы грошай. Леанід Скоцкі спрабаваў прысвоіць 40 млн бел. рублёў, выдадзеных працаўнікам прадпрыемства ў якасці прэміі «за эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў» у першым паўгоддзі 2013 г.[8] Летам 2015 г. Крычаўскі раённы суд прыгаварыў экс-дырэктара да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з кантрольна-размеркавальнымі функцыямі[9].
Remove ads
Зноскі
- Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2013 год (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (10 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 25 красавіка 2015.
- Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (10 жніўня 2014). Праверана 25 красавіка 2015.
- «Крычаўцэментнашыфер» // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 527. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- «Крычаўцэментнашыфер» . Магілёўская абласная бібліятэка (10 жніўня 2005). Праверана 25 красавіка 2015.(недаступная спасылка)
- Формы ўласнасці Крычаўскага раёна . Магілёўская абласная бібліятэка (10 жніўня 2005). Праверана 25 красавіка 2015.(недаступная спасылка)
- Іван Бараноўскі. Завод-гігант працуе, завод-гігант будуецца // Звязда : газета. — 11 жніўня 2011. — № 151 (27015). — С. 1, 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- Аляксей Арэшка. Пробная партыя цэменту выпушчаная на новым заводзе ў Крычаве . БелаПАН (6 ліпеня 2013). Праверана 25 красавіка 2015.
- Крычаў: чарговая карупцыйная справа . «Вясна» (9 сакавіка 2015). Праверана 27 лістапада 2018.
- Былы гендырэктар «Крычаўцэментнашыфера» асуджаны на 10 гадоў зняволення . Наша Ніва (14 ліпеня 2015). Праверана 27 лістапада 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads