Анатоль Піліпавіч Жлоба
вучоны ў галіне хірургіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Піліпавіч Жло́ба[1] (21 кастрычніка 1923 — 19 жніўня 1995) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Папоўка Быхаўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (зараз у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).
З 1943 па 1948 гады ў Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. Працаваў ардынатарам хірургічнага аддзялення ў Днепрапятроўскай вобласці. У 1957—1958 гадах праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры 20-й хірургічнай клінікі ў Ленінградзе. Працаваў у Томску загадчыкам хірургічнага аддзялення. У 1968—1995 гадах у Віцебскім медыцынскім інстытуце. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1971—1985 гадах — прарэктар Віцебскага медыцынскага інстытута.
Памёр 19 жніўня 1995 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Вучонаму належаць працы па абдамінальнай хірургіі, інструментальных метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці і інш. Вынайшаў хірургічную іголку для пункцый брушной поласці.
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені,
- Ордэн Славы 3 ступені,
- медалі,
- значок «Выдатніку аховы здароўя».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads