Анатоль Апанасавіч Тозік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатолій Апанасавіч Тозік (13 сакавіка 1949, вёска Казанск, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Кандыдат гістарычных навук (1974).
З 1974 да 1979 года працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і сакратаром камітэта камсамола БДУ.
У 1980 годзе скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску. Да 1994 года працаваў у органах бяспекі, потым да 2000 года на кіруючых пасадах у Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь.
З 22 ліпеня 2000 года быў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1], членам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і членам Прэзідыума Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.
13 красавіка 2006 года быў зняты з пасады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[2]. 28 снежня 2010 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3]. З 27 снежня 2014 года ў адстаўцы.
Затым узначаліў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Айчыны III ступені — 9 красавіка 1997 года[4].
- Ордэн Пашаны[5].
- Ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква; 2013)[6].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads