Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч (21 верасня 1925, в. Вуглы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 2 красавіка 1993) — беларускі філосаф, сацыёлаг. Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1951; аспірантура, 1956).

Працаваў у Стаўбцоўскім дзіцячым доме (1946, настаўнік), Баранавіцкім абласным камітэце ЛКСМБ (1946—1952, лектар, загадчык лектарскай групы), Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце (1952—1955, выкладчык кафедры марксізму-ленінізму), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1955—1967, дацэнт кафедры марксізму-ленінізму, кафедры філасофіі і палітэканоміі, у 1963—1967 — прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце), Брэсцкім політэхнічным інстытуце (з 1967, прафесар кафедры «Марксісцка-ленінская філасофія», у 1969—1993 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэарэтыка-матадалагічныя праблемы філасофіі, сацыялогіі і культуры; сацыяльныя працэсы ў грамадствах пераходнага перыяду; нацыянальная самасвядомасць.

Remove ads

Сям’я

Узнагароды

Медалі «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.

Бібліяграфія

  • Механизм проявления общеэкономических законов в советском обществе (философско-социологическое исследование) : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.620 / А. Ф. Яцкевич. — Минск, 1972.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads