Сяргей Анатолевіч Яцкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Анатолевіч Яцкевіч (нар. 12.11.1949, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі філосаф. Доктор філасофскіх навук (1991), прафесар (1992)[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і філосафа і сацыёлага Анатоля Яцкевіча. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1978; аспірантура, 1981)[2].
Працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (1973—1982, асістэнт кафедры «Філасофія і палітэканомія», кафедры «Навуковы камунізм»), Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А. С. Пушкіна (1982—1996, прафесар кафедры філасофіі, у 1991—1992 — в. а. загадчыка кафедры беларусазнаўства), Беластоцкім дзяржаўным універсітэце (Uniwersytet w Białymstoku, Польшча; з 1999, прафесар кафедры сацыялогіі мультыкультурнасці)[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: метадалогія сацыяльнага пазнання і кіравання сацыяльнымі працэсамі; метадалогія адукацыі; культура нацыянальных меншасцей Беларусі і беларускага пагранічча; моўная палітыка і беларуская мова ў Польшчы[2].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads