Анатомія падзення

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатомія падзення
Remove ads

«Анатомія падзення» (фр.: Anatomie d'une chute) — мастацкі фільм 2023 года французскай рэжысёркі Жусцін Трые. Галоўную ролю выканала Сандра Хюлер.

Хуткія факты Анатомія падзення, Жанры ...

Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2023 года на 76-м Канскім кінафестывалі, дзе карціна была ўзнагароджана галоўным прызам — Залатой пальмавай галінай.

Фільм атрымаў 6 узнагарод на 49-й цырымоніі ўручэння прэміі «Сезар», у тым ліку за найлепшы фільм. Фільм «Анатомія падзення» таксама атрымаў значны міжнародны поспех, выйграўшы два «Залатых глобуса» і адну прэмію BAFTA.

Remove ads

Сюжэт

Паспяховая пісьменніца Сандра, яе муж Самуэль і іх адзінаццацігадовы сын Даніэль вядуць адасобленае жыццё ў французскіх Альпах. Аднойчы, вярнуўшыся з прагулкі, Даніэль знаходзіць свайго бацьку мёртвым. Па ўсім відаць, што мужчына выпаў з акна. Але што гэта было: няшчасны выпадак, самагубства, забойства? Падазрэнне падае на жонку Самуэля, якая ў момант смерці мужа была з ім адна дома. Жанчыну бяруць пад арышт, а на судзебным працэсе пачынаюць адкрывацца такія падрабязнасці жыцця сямейнай пары, што нават іх любячы сын пачынае сумнявацца ў невінаватасці мамы.

Remove ads

Акцёрскі склад

  • Сандра Хюлер — Сандра[7]
  • Сван Арло — Венсан[8]
  • Міло Машадо-Гранер — Даніэль[8]
  • Антуан Рэйнарц[en] — адвакат
  • Сэмюэл Тэйс[en]Сэмюэл Малескі
  • Джэні Бэт[en] — Марж Бергер
  • Сафі Фіер[en] — Моніка

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads