Жусцін Трые

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жусцін Трые
Remove ads

Жусцін Трые (фр.: Justine Triet; нар. 17 ліпеня 1978, Фекан, Францыя) — французскі кінасцэнарыст, актрыса, рэжысёр і прадзюсар. Уладальніца Залатой пальмавай галіны 76-га Канскага кінафестывалю за фільм «Анатомія падзення».

Remove ads

Біяграфія

Жусцін Трые нарадзілася 7 ліпеня 1978 года ў горадзе Фекан (дэпартамент Прыморская Сена, Францыя). Прафесійную адукацыю атрымала ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Пасля стварэння некалькіх кароткаметражак і дакументальных стужак, Трые дэбютавала ў 2013 годзе поўнаметражным фільмам «Узрост панікі», які прадставіла ў праграме ACID на 66-м Канскім міжнародным кінафестывалі.

Другі фільм Жусцін Трые, драма «У ложку з Вікторыяй», якая выйшла на экраны ў 2016 годзе, быў намінаваны на французскую нацыянальную кінапрэмію «Сезар» у 5 катэгорыях, у тым ліку як лепшы фільм года, але не атрымаў ніводнай узнагароды.

Трэці поўнаметражны фільм «Спакуса» змагаўся за «Залатую пальмавую галіну» на 72-м Канскім кінафестывалі ў 2019 годзе, але саступіў фільму паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Джун Хо «Паразіты».

У 2023 годзе на 76-м Канскім кінафестывалі адбылася прэм’ера чацвёртага поўнаметражнага фільма Трые. Карціна «Анатомія падзення» была ўключана ў асноўную конкурсную праграму і атрымала «Залатую пальмавую галіну».

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads