Андай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андайmap
Remove ads

Андай (фр.: Hendaye, [ɑ̃daj][6]) — горад на паўднёвым захадзе Францыі ў рэгіёне Новая Аквітанія.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...

Размешчаны ля Біскайскага заліва на этнічна баскскіх тэрыторыях дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі, у гістарычнай вобласці Лабурдан. Аддзелены ракой Бідасоа і востравам Фазанаў ад іспанскага горада Ірун, з якім яго злучае мост. Цягнікі, якія праходзяць праз горад, тут мяняюць колы з-за рознай шырыні каляіны ў Іспаніі і Францыі. Папулярны курорт з насельніцтвам у 14,4 тыс. жыхароў (2008).

Муніцыпалітэт размешчаны на адлегласці [7] каля 690 км на паўднёвы захад ад Парыжа, 190 км на паўднёвы захад ад Бардо, 115 км на захад ад По.

Remove ads

Гісторыя

Сваім бурным развіццём у XIX стагоддзі Андай, раней памежная крэпасць, абавязаны турыстам, «якія адкрылі» для сябе суседні Біярыц, і прыкладу такіх падарожнікаў, як Антуан д’Абадзі, які па праекце Віяле-ле-Дзюка пабудаваў на ўзмор’і вілу-замак і служыў мясцовым мэрам. Тут жа памёр знакаміты аўтар прыгодніцкіх раманаў П’ер Лоці.

У 1940 годзе ў Андаі адбылася гістарычная сустрэча Гітлера і Франка, на якой іспанскі лідар абвясціў аб намеры прытрымлівацца нейтралітэту падчас сусветнай вайны.

Remove ads

Транспарт

Андай — апошняя станцыя лініі Ласартэ-Арыя — Сан-Себасцьян — Андай баскскай сеткі вузкакалейных чыгунак EuskoTren. Таксама горад звязаны з Мадрыдам хуткаснымі цягнікамі Alvia.

Зноскі

1. база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.

2. база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière, 2015.

3. Populations légales 2022INSEE, 2024.

4. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.

5. Jean-Marie Pierret, Phonétique historique du français et notions de phonétique générale, Peeters, Louvain-la-Neuve, 1994, P..
6. Фізічныя адлегласці разлічаны па каардынатах муніцыпалітэтаў
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads