По (горад)

From Wikipedia, the free encyclopedia

По (горад)map
Remove ads

По (фр.: і акс.: Pau, баскск.: Paue) — галоўны горад гістарычнай вобласці Беарн і французскага дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі. Горны курорт і цэнтр зімовых відаў спорту. Насельніцтва: 78732 жыхароў (на 1999 год).

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Remove ads

Геаграфія

Па размешчаны на краю плато, якое ўзвышаецца на 40 метраў над ручаем По, які спускаецца са схілаў Пірэнеяў. З галоўнай вуліцы горада — бульвара Пірэнеяў даўжынёй 1600 метраў — адкрываецца від на заснежаныя горныя вяршыні. На эмблеме горада намалявана знакамітая вяршыня Пік дзю Мідзі д’Асо.

Гісторыя

Па быў заснаваны ў XI стагоддзі. Назва азначае на мясцовым дыялекце «загарадзь». У XVI стагоддзі замак По стаў улюблёнай рэзідэнцыяй манархаў Навары з дому Альбрэ; тут нарадзіўся будучы кароль Генрых IV (як, зрэшты, і заснавальнік шведскай дынастыі Бернадотаў — Карл XIV).

У XX стагоддзі адбываецца індустрыялізацыя — узнікаюць прадпрыемствы аэракасмічнай і газаздабыўнай прамысловасці. C 1901 года ў По штогод праводзяцца аўтагонкі.

Remove ads

Зноскі

  1. Sandre
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1520862'></a>
  2. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q66049091'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q373724'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads