Андрычград
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрычград (сербск.: Андрићград, што азначае «горад Андрыча») — горадабудаўнічы праект («горад у горадзе»), размешчаны ў Вішаградзе, Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна. Пабудаваны пад кіраўніцтвам і пры фінансавым удзеле рэжысёра Эміра Кустурыцы. Горад прысвечаны югаслаўскаму пісьменніку Іва Андрычу, лаўрэату Нобелеўскай прэміі.
Remove ads
Гісторыя

Будаўніцтва Андрычграда, таксама вядомага як Каменград пачаліся 28 чэрвеня 2011 года. Ён быў афіцыйна адкрыты 28 чэрвеня 2014 г. у дзень 100-годдзя забойства эрцгерцага Фердынанда Гаўрылай Прынцыпам[1]. Выдаткі на будаўніцтва склалі амаль 15 мільёнаў еўра[2].
Андрычград размешчаны на правым беразе Дрыны побач з Вішаградскім мостам, які ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і распасціраецца ад моста да вусця ракі Рзава[3]. Пасля этнавёскі Дрвенград у Сербіі, гэта другі пасёлак, створаны Кустурыцай з нуля. Андрычград знаходзіцца менш чым у 20 км на захад ад Дрвенграда.
Горад займае плошчу больш за 1,7 га. Там ёсць гарадскі муніцыпалітэт, крамы, гасцініцы, тэатр, дом-музей Іва Андрыча, гуманітарны інстытут, храм Святога князя Лазара, рынак, кафэ і рэстараны, бібліятэка, мастацкая галерэя, кінатэатр, невялікая прыстань[2]. Прадстаўлены пабудовы розных архітэктурных стыляў і эпох.
Андрычград павінен стаць месцам здымак новага фільма Кустурыцы, заснаваным на рамане Мост на Дрыне лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Іва Андрыча.
Remove ads
Помнікі
Помнік Іва Андрычу размешчаны ў цэнтры Андрычграда[4][5]. Помнік мае вышыню 2,4 м і быў адкрыты на Відавдан 28 чэрвеня 2012 года падчас цырымоніі, прысвечанай гадавіне пачатку будаўніцтва Андрычграда. Помнік быў створаны ў адказ на знос бюста Іва Андрыча ў Вішаградзе ў 1991 годзе мусульманскімі экстрэмістамі[6][7].
Помнік Пятру II Петравічу Негашу усталяваны на плошчы перад храмам Святога князя Лазара. Адкрыты 29 лістапада 2013 года. З'яўляецца копіяй помнікаў у Падгорыцы і Бялградзе.
Remove ads
Ганаровыя грамадзяне
Ганаровыя грамадзяне Андрычграда — гэта людзі, якім былі ўручаны ключы ад горада. Імі з'яўляюцца:[8]
- Міларад Додзік, прэзідэнт Рэспублікі Сербскай
- Вук Ярэміч, старшыня на 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
- Мація Бечкавіч, пісьменнік
- Новак Джокавіч, тэнісіст
Галерэя
- Галоўная плошча Андрычграда
- Цырымонія адкрыцця 28 чэрвеня 2014
- Галоўная вуліца Андрычграда
- Плошча ў Андрычградзе
- Сярэднявечная сербская архітэктура
- Усходняя архітэктура
- Андрычград ноччу
- Помнік Петру II Петравічу
- Турыстычная лодка
- Насценны роспіс
- Плошча Петра II Петравіча
Зноскі
- Otvaranje kompleksa Andrićgrad u znaku stogodišnjice Velikog rata Архівавана 3 жніўня 2018. (серб.)
- Uz ćupriju novi Kusturicin grad(недаступная спасылка)
- Обиљежавања годишњице од почетка изградње Андрић града (серб.). Радио-телевизија Републике Српске (28. 6. 2012). Праверана 30. 6. 2012.(недаступная спасылка)
- Откривен споменик Иви Андрићу (серб.). Радио-телевизија Републике Српске (28. 6. 2012). Праверана 30. 6. 2012.
- Откривен споменик Иви Андрићу (серб.)(недаступная спасылка). СРНА (28. 6. 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 30. 6. 2012.
- Данас откривање споменика нобеловцу (серб.)(недаступная спасылка). СРНА (28. 6. 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 30. 6. 2012.
- Đokoviću ključevi Andrićgrada . Večernje Novosti. Праверана 16 November 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads