Андрэй Іванавіч Валовіч
(пам. 1614) харунжы вялікі літоўскі, суддзя земскі жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Валовіч (каля 1570—1614) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі харунжы літоўскі (1592—1610), жамойцкі падстароста (1595—1609) і суддзя земскі (з 1610).
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з роду Валовічаў, сын Івана і Ганны Копаць. Меў братоў Гераніма, Яўстаха і Паўла.
Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасол на соймы 1587, 1596, 1598, 1600, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1593 і 1600 гадах.
Удзельнік вайны ў Інфлянтах супраць Швецыі 1600—1611 гадоў.
Валодаў шэрагам маёнткаў на Жамойці (Трушкамі, Платэлямі, Эйгірдзямі). У 1609 набыў Цытавяны, дзе фундаваў кляштар бернардзінцаў. У сваім тэстаменце пакінуў яму значныя сродкі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads