Андрэй Антонавіч Парцянка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Антонавіч Парця́нка (23 лютага 1906 — 29 студзеня 1945) — удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).
Remove ads
Біяграфія
А. А. Парцянка нарадзіўся ў вёсцы Дуброўка Магілёўскай губерні (зараз у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Працаваў у калгасе. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. Пасля звальнення са службы жыў у вёсцы Карэннае Венгераўскага раёна Новасібірскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з ліпеня 1941 г. У баях пад Смаленскам быў паранены і трапіў у палон. Уцёк з палону на тэрыторыі Беларусі, прабраўся ў родную вёску і потым пайшоў у партызаны. Быў кулямётчыкам, мінёрам, разведчыкам у 1-й Беларускай партызанскай брыгадзе. Пасля цяжкага ранення ў канцы 1943 г. быў вывезены на Вялікую зямлю. Пасля лячэння ў шпіталі ў Смаленску А. А. Парцянка быў зноў прызваны на вайсковую службу. Удзельнік баёў на 1-м Прыбалтыйскім фронце са снежня 1944 г.
Кулямётчык малодшы сяржант А. А. Парцянка вызначыўся у баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. 29 студзеня 1945 г. з групай байцоў пераправіўся цераз заліў Курыш Хаф[1] (Куршскі заліў), на касе Курыш Нерунг удзельнічаў у адбіцці 6 контратак праціўніка[1]. Застаўшыся адзін з разліку, агнём з адкрытай пазіцыі садзейнічаў адбіццю контратакі праціўніка. Загінуў у гэтым баі.
Пахаваны на хутары Алексіне (за 10 км ад Клайпеды).
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- 2 медаля «За адвагу».
Памяць
- У 1964 годзе імем Героя названая школа на радзіме ў вёсцы Дуброўка Крупскага раёна[2].
- Барэльеф у вёсцы Дуброўка на адной з стэл помніка землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
- У гонар А. А. Парцянка названая адна з вуліц у пасёлку Венгерава і школа ў сяле Паўлава Венгераўскага раёна Новасібірскай вобласці.
Зноскі
- Вечна ў памяці народнай (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна», 2009.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads