Андрэй Васільевіч Клемезь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Васільевіч Клемезь (нар. 16 сакавіка 1969, Волжскі, Валгаградская вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Атакуючы абаронца. Майстар спорту СССР, член моладзевай зборнай СССР[2]. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Андрэй Васільевіч Клемезь, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Баскетболам пачаў займацца ў 1980 годзе ў г. Светлагорску. Выхаванец светлагорскай СДзЮШАР № 1[3]. Першы трэнер — Мікалай Іванавіч Зарубаў[4]. У 14 гадоў быў залічаны ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю г. Мінска, дзе фармавалася юнацкая зборная каманда БССР па баскетболе.

Прафесійная спартыўная кар’ера пачалася з 1985 года ў камандзе РТІ.

У 2007—2008 гадах быў асістэнтам галоўнага трэнера мужчынскай баскетбольнай каманды «БНТУ-Мінская вобласць». З 2015 па 2020 год працаваў трэнерам жаночай каманды «Гарызонт». У 2023 годзе стаў галоўным трэнерам мужчынскай зборнай U-14[5]. У жніўні 2025 года прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборная Беларусі (U-18)[6]. Пад яго кіраўніцтвам зборная юнакоў 2009 года нараджэння перамагла ў Кубку Фенікса-2023/24[7], у Кубку Перамогі-2024[8] і 2025[9], стала пераможцам (2024)[10] і сярэбраным прызёрам (2023)[11] Міжнароднага турніру памяці Уладзіміра Рыжанкова.

У перыяд з 1993 па 2001 год уваходзіў у склад нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па баскетболе.

У 1996 годзе ў гульні АЗАА (Асіповічы)«Шыком-Лакаматыў» (Віцебск) усталяваў рэкорд выніковасці ў чэмпіянатах Беларусі — 66 ачкоў (рэкорд не адноўлены да цяперашняга часу)[12].

Remove ads

Кар’ера

Remove ads

Дасягненні

Зноскі

  1. Andrei Klemez // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. Лучшие спортсмены(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2023. Праверана 28 снежня 2023.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads