Андрэй Дзмітрыевіч Архангельскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Дзмітрыевіч Архангельскі (руск.: Андре́й Дми́триевич Арха́нгельский, 26.11(8.12).1879, Разань — 16 чэрвеня 1940, Масква) — савецкі геолаг, акадэмік АН СССР (1929; член-карэспандэнт 1925).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1904) і працаваў там на кафедры геалогіі; пасля абароны доктарскай дысертацыі (1912) працаваў у Геалагічным камітэце. З 1918 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, адначасова выкладаў у Горнай акадэміі і ў Межавым інстытуце, а з 1930 года ў Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце. З 1925 па 1930 год загадчык геалагічнага аддзела і намеснік дырэктара Дзяржаўнага навукова-даследчага нафтавага інстытута. З 1931 года кіраваў літалагічным аддзелам Інстытута мінералогіі і геалогіі. Дырэктар Геалагічнага інстытута АН СССР (1934—1939) і арганізатар комплекснай экспедыцыі АН СССР па вывучэнні Еўрапейскай часткі Расіі.
Сярод апублікаваных прац:
- Геологическое строение и история развития Черного моря, М. ‒ Л., 1938. (разам з М. М. Стахавым)
Remove ads
Памяць

На будынку Геалагічнага інстытута РАН у Маскве ўстаноўленая мемарыяльная дошка з імёнамі акадэмікаў А. Д. Архангельскага, М. М. Страхава, А. Д. Архангельскага, М. С. Шацкага, А. В. Пейвэ, У. В. Менера, П. М. Крапоткіна.
Зноскі
- Архангельский Андрей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Архангельский Андрей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads