Мікалай Міхайлавіч Страхаў
вучоны, геолаг і геахімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Міхайлавіч Стра́хаў[5] (руск.: Николай Михайлович Страхов; 15 красавіка 1900 — 13 ліпеня 1978) — савецкі геолаг, літолаг і геахімік, доктар геолага-мінералагічных навук (1934), акадэмік Акадэміі навук СССР (1953). Бацька савецкага вучонага У. М. Страхава.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Болхаў (Арлоўская вобласць Расіі) у сям’і настаўніка. У 1918—1919 гадах выкладаў на курсах чырвонаармейцаў, з 1919 года — у школе ў Болхаве[6]. У 1923 годзе паступіў на геолага-геафізічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1928 годзе. У 1928—1929 гадах працаваў у Маскоўскім аддзяленні Геалагічнага камітэта, з 1934 года ў Геалагічным інстытуце Акадэміі навук СССР. Адначасова ў 1930—1944 гадах выкладаў Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце і ў 1936—1937 гадах у Маскоўскім нафтавым інстытуце.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы М. М. Страхава прысвечаны праблемам ўтварэння асадкавых горных пародам і звязаным з імі карысным выкапням (жалезныя руды, солі, гаручыя сланцы). Развіў і абгрунтаваў параўнальна-літалагічны метад тлумачэння ўтварэння старажытных асадкавых адкладаў. Стварыў вучэнне пра тыпы літагенезу ў розных кліматычных зонах і аб стадыях пераўтварэнні ападкавага матэрыялу ў пароды. Распрацаваў важнейшыя палажэнні геахіміі асадкавага працэсу і разгледзеў яе эвалюцыю ў гісторыі Зямлі, тэорыю дыягенезу, галагенезу, гуміднага рудаўтварэння. Устанавіў заканамернасці ўтварэння жалезарудных, карбанатных і іншых фацый. Вывучыў ўплыў фізіка-геаграфічнага ўзаемадзеяння вадазбораў і вадаёмаў сцёку на размеркаванне элементаў у працэсах утварэння асадкавых парод.
Член Міжнароднай асацыяцыі па седыменталогіі з 1966 года[7].
Сярод апублікаванага:
- Задачи и методы исторической геологии — М.-Л.: НКТП, 1932. — 146 стр.
- Историческая геология [Текст] : Учебник для высших педагог. учеб. заведений : Утв. Всес. ком-том по делам высшей школы при СНК СССР. — 2-е изд., испр. и доп. — Москва : Учпедгиз, 1938 (Тип. «Кр. пролетарий»). — 500 с.: ил.; 27 см.
- Геологическое строение и история развития Черного моря, М. ‒ Л., 1938 (разам з А. Д. Архангельскім)
- Железорудные фации и их аналоги в истории Земли: опут историко-геологического анализа процесса осадконакопления / Л. В. Пустовалов. — М.: Издательство АН СССР, 1947. — 267 с. — 2000 экз.
- Типы литогенеза и их эволюция в истории Земли. — М.: Госгеолтехиздат, 1963. — 535 с., 7 л. схем., карт.: ил., карт.; 27 см.
- Развитие литогенетнческих идей в России и СССР — М., 1971.
- Проблемы геохимии современного океанского литогенеза. — Москва: Наука, 1976. — 298 с.: ил.; 27 см. — (Труды/ АН СССР Геол. ин-т; Вып. 292)
- Основы теории литогенеза. Том 1. Типы литогенеза и их размещение на поверхности Земли. — М.: Издательство АН СССР, 1960. — 212 с.
- Основы теории литогенеза. Том 2. Закономерности состава и размещения гумидных отложений. — М.: Издательство АН СССР, 1960. — 574 с.
- Основы теории литогенеза. Том 3. Закономерности состава и размещения аридных отложений. — М.: Издательство АН СССР, 1962. — 550 с.
- Избранные труды. Общие проблемы геологии, литологии и геохимии / Н. М. Страхов; Академия наук СССР (АН СССР), Отделение геологии, геофизики и геохимии; авт. предисл. В. Н. Холодов. — Москва : Наука, 1983. — 639 с.: ил., карт., 1 л. портр. — Список трудов: с. 29—35.
Remove ads
Узнагароды
- 3 ордэны Леніна (1953, 1970, 1975);
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1960);
- медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946);
- Сталінская прэмія 1948 года;
- Ленінская прэмія 1961 года;
- Залаты медаль імя А. П. Карпінскага Акадэміі навук СССР (1967);
- медалі.
Памяць

У гонар М. М. Страхава названы гара ў Антарктыдзе, адзін з найбуйнейшых разломаў у прыэкватарыяльнай частцы Атлантычнага акіяна, мінерал «страхавіт»[8] з класа [[Сілікаты, від выкапнёвай фаўны[7], навукова-даследчае судна «Акадэмік Мікалай Страхаў» (руск.: «Академик Николай Страхов»).
На будынку Геалагічнага інстытута РАН у Маскве ўстаноўленая мемарыяльная дошка з імёнамі акадэмікаў М. М. Страхава, А. Д. Архангельскага, М. С. Шацкага, А. В. Пейвэ, У. В. Менера, П. М. Крапоткіна.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads