Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін (нар. 17 чэрвеня 1973, г. Клімавічы) — беларускі сілавік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Хуткія факты Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1973 года ў г. Клімавічы Магілёўскай вобласці[1].

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэжучыя станкі і інструменты»; курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь; палкоўнік[1].

Праходзіў ваенную службу ва ўпраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Пагранічнай акругі № 4. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў вайсковай службе», «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].

Сям'я

Жанаты, мае двух сыноў[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads