Андрэй Сяргеевіч Ігнатовіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Ігнатовіч (нар. 2 мая 2003, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Орша» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).

Хуткія факты Андрэй Ігнатовіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага РДВАР, у 2020 годзе выступаў за юнацкую каманду «Мінска», а ў 2021 годзе далучыўся да магілёўскага «Дняпра». У першай палове сезона 2021 выступаў за рэзервовую каманду магіляўчан «Дняпро-Юні» ў Другой лізе, а летам быў пераведзены ў асноўную каманду, дзе стаў другім брамнікам. Дэбютаваў за магілёўскі клуб 26 верасня 2021 года ў матчы супраць «Баранавічаў» (2:2), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

У сезоне 2022, пасля таго як «Дняпро» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, таксама быў рэзервовым брамнікам у асноўнай камандзе. 20 кастрычніка 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (0:2). У сезоне 2023 года быў другім брамнікам каманды ў Першай лізе.

У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[2].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads