Андрэй Сяргеевіч Бацула

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Сяргеевіч Бацула
Remove ads

Андрэй Бацула (нар. 6 лютага 1992, Крэмэнчук, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца палтаўскай «Ворсклы».

Хуткія факты Андрэй Бацула, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

З’яўляецца выхаванцам крэмэнчуцкай школы футбола. У 2009 годзе стаў футбалістам палтаўскай «Ворсклы», аднак за асноўны склад зялёна-белых не згуляў ніводнага матча. На правах арэнды выступаў за родны клуб «Крэмінь» да лета 2014 года, пасля чаго перайшоў у кіраваградскую «Зорку», у складзе якой выступаў да лета 2017 года. У складзе гэтага клуба правёў 87 матчаў, у якіх набраў 23 выніковыя балы (9+14).

У ліпені 2017 года стаў футбалістам «Александрыі», дзе выступаў на працягу аднаго сезона. У складзе жоўта-чорных правёў 32 матчы, набраў тры балы (1+2).

У жніўні 2018 года перайшоў у «Кортрэйк», дзе не здолеў замацавацца ў стартавым складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго ў складзе бельгійцаў адгуляў 29 матчаў, набраў тры балы (1+2).

У чэрвені 2020 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Дынама» з Мінска[2], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2021 года стаў іграком «Дынама» на трывалай аснове[3]. У сезоне 2021 быў трывалым іграком стартавага складу, з 11 галамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі, таксама быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.

Яшчэ ў ліпені 2021 года ўзгадніў папярэдні кантракт з палтаўскай «Ворсклай», а ў лістападзе 2021 года падпісаў пагадненне з клубам, якое пачало дзейначыць з пачатку 2022 года, па заканчэнні кантракта з «Дынама»[4].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.

Дасягненні

  • Украіна Пераможца Першай лігі Украіны: 2015/16
  • Беларусь 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
  • Беларусь Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2021
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads