Андрэй Данатавіч Сіняўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Данатавіч Сіняўскі
Remove ads

Андрэй Данатавіч Сіняўскі (руск.: Андрей Донатович Синявский; 8 кастрычніка 1925, Масква — 25 лютага 1997) — рускі літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык; палітвязень.

Хуткія факты Андрэй Данатавіч Сіняўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Увосень 1965 А. Сіняўскі быў арыштаваны разам з Ю. Даніэлем па абвінавачванні ў антысавецкай прапагандзе і агітацыі. У лютым 1966 асуджаны Вярхоўным судом на сем гадоў калоніі. Суд над пісьменнікамі, вядомы як «Працэс Сіняўскага — Даніэля», суправаджаўся тэндэнцыйным асвятленнем у друку і быў задуманы як прапагандысцкае шоў з выкрыццямі і пакаяннямі, аднак ні А. Сіняўскі, ні Ю. Даніэль не прызналі сябе вінаватымі. Неўзабаве пасля вызвалення ў 1973 годзе паехаў па запрашэнні Сарбоны на працу ў Францыю, дзе і жыў да канца жыцця, працуючы прафесарам рускай літаратуры.

Remove ads

Творчасць

А. Сіняўскі быў адным з вядучых літаратурных крытыкаў часопіса «Новый мир», галоўным рэдактарам якога ў той час быў А. Твардоўскі. Аўтар літаратуразнаўчых прац пра творчасць М. Горкага, Б. Пастарнака, І. Бабеля, Г. Ахматавай. З 1955 пачаў пісаць празаічныя творы. У тагачасным СССР у сувязі з цэнзурай яго творы не маглі быць надрукаваныя, і Андрэй Сіняўскі выдаваў іх на Захадзе пад псеўданімам Абрам Тэрц (руск.: Абрам Терц). Былі надрукаваныя раман «Суд ідзе» («Суд идёт») і аповесць «Любімаў» («Любимов»), якія ўвайшлі ў зборнік прозы «Фантастычны свет Абрама Тэрца» («Фантастический мир Абрама Терца»), а таксама артыкул «Што такое сацыялістычны рэалізм?», у якім высмейваліся савецкая літаратура.

Remove ads

Зноскі

1. Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.

2. Andrey Donatovich Sinyavsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Абрам Терц // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118614665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads