Ганна Андрэеўна Ахматава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Андрэеўна Ахматава (імя пры нараджэнні Ганна Андрэеўна Горанка, 11 (23) чэрвеня 1889, Адэса, Расійская імперыя — 5 сакавіка 1966, Дамадзедава, Маскоўская вобласць, РСФСР) — руская паэтка, пісьменнік, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчык.
Акрамя мастацкай творчасці, Ахматава вядомая сваім трагічным лёсам. Хоць сама яна не была ў зняволенні або выгнанні, былі рэпрэсаваныя двое блізкіх ёй людзей (яе муж у 1910—1918 гг. М. С. Гумілёў расстраляны ў 1921 годзе; М. М. Пунін, спадарожнік яе жыцця ў 1930-я гады, тройчы арыштоўваўся, загінуў у лагеры ў 1953 г.) і адзіны сын Л. М. Гумілёў (правёў у зняволенні ў 1930—40-х і ў 1940—50-я гг. больш за 10 гадоў). Досвед жонкі і маці «ворагаў народа» адлюстраваны ў адным з найбольш вядомых твораў Ахматавай — паэме «Рэквіем».
Прызнаную класікам рускай паэзіі яшчэ ў 1920-я гг., Ахматаву замоўчвалi, падводзiлi пад цэнзуру і ганеннi (нават iснавала «персанальная» пастанова ЦК КПСС 1946 г., якая не была адмененая пры яе жыцці), шматлікія творы не былі надрукаваныя не толькі пры жыцці аўтара, але і на працягу больш за двух дзесяцігоддзяў пасля яе смерці. Пры тым яе імя аж да канца жыцця атачала слава ў шырокіх колах прыхільнікаў паэзіі, як у Расіі, так і ў эміграцыі.
Remove ads
Біяграфія
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Нарадзілася ў адэскім раёне Вялікі Фантан, у сям’і інжынера-механіка флота ў адстаўцы. У 1890 годзе сям’я пераехала ў Царскае сяло. Першы верш надрукавала ў 1911 годзе. У маладосці належала да акмеістаў (зборнікі «Вечар», 1912, «Пацеркі», 1914). Характэрнымі рысамі творчасці Ахматавай можна назваць адданасць маральным асновам быцця, тонкае разуменне псіхалогіі пачуцця, асэнсаванне агульнанародных трагедый 20 стагоддзя, звязанае з асабістымі перажываннямі, iмкненне да класічнага стылю паэтычнай мовы.
Аўтабіяграфічная паэма «Рэквіем» (1935-40; апублікаваная ў 1987) — адзін з першых паэтычных твораў, прысвечаны ахвярам рэпрэсій 1930-х гадоў.
У «Паэме без героя» (1940—1965, цалкам апублікаваная ў 1976) — Ахматава паспрабавала ўзнавіць эпоху «срэбнага стагоддзя» рускай літаратуры. Акрамя паэтычных твораў, пяру Ахматавай належаць артыкулы пра творчасць А. С. Пушкіна, успаміны пра сучаснікаў.
Памерла ў Дамадзедаве (Падмаскоўе), пахаваная ў Камарове, пад Санкт-Пецярбургам.
Пачынаючы з 1922 года кнігі Ганны Ахматавай праходзiлі праз жорсткую цэнзурную праўку. Усе зборнікі яе вершаў, якія выйшлі ў свет з 1922 па 1966 гг., нельга назваць у поўнай меры аўтарскімі.
Першае даволі поўнае і навукова пракаментаванае пасмяротнае выданне: Ганна Ахматава. Вершы і паэмы. Л., 1976. Пад рэдакцыяй акадэміка У. М. Жырмунскага. Вялікая серыя Бібліятэкі паэта.
Жыццё і творчасць
У 1900—1905 гадах вучылася ў Царскасельскай гімназіі. У 1906—1907 гадах вучылася ў Кіеўскай Фундуклееўскай гімназіі. У 1908—1910 гадах вучылася на Кіеўскіх вышэйшых жаночых курсах і на Вышэйшых гісторыка-літаратурных курсах Раева ў Пецярбургу.
Першы верш напісала ў 11 гадоў. Бацька забараніў падпісваць вершы прозвішчам Гарэнка, і яна ўзяла дзявочае прозвішча прабабулі па жаночай лініі Праскоўі Федасееўны Ахматавай (у замужжы — Матавілавай), якая памерла ў 1837 годзе. Па бацьку Праскоўя Федасееўна паходзіла са старадаўняга дваранскага роду Ахматавых (вядомых з XVI стагоддзя), па маці — са старадаўняга татарскага роду князёў Чагадаевых, абруселага ў XVII стагоддзі.
1910 — у красавіку выйшла замуж за М.Гумілёва.

1910—1912 двойчы пабывала ў Парыжы, падарожнічала па Італіі. Уражанні ад гэтых паездак, ад знаёмства ў Парыжы з Амедэо Мадыльяні несумнеўна аказалі вялікі ўплыў на творчасць паэтэсы.
1911 — першыя публікацыі пад імем «Ганна Ахматава» (раней, у 1908, за подпісам «Ганна Г.» Гумілёў апублікаваў у Парыжы адзін яе верш у часопісе «Сірыюс», які сам выдаваў). У сакавіку 1912 года выйшла першая кніга, зборнік «Вечар», у выдавецтве «Цэхі паэтаў» тыражом 300 асобнiкаў. У кастрычніку 1912 года нарадзіўся сын Леў Мікалаевіч Гумілёў. Вясной 1914 года выходзяць «Пацеркі» ў выдавецтве «Гіпербарэй» немалым па тых часах тыражом — 1000 асобнiкаў. Да 1923 года было зроблена 8 перавыданняў.
1917 — трэцяя кніга «Белая зграя» тыражом у 2000 ас. у выдавецтве «Гіпербарэй».
1918 — адбыўся развод з Гумілёвым, у жніўні.
1918 — выходзіць замуж за вучонага-асіролага і паэта У. К. Шылейка.
1921 — у красавіку ў выдавецтве «Петропаліс» выходзіць зборнік «Трыпутнік» тыражом 1000 ас.
1921, лета — расстаецца з У. К. Шылейка.
1921 — у ноч з 3 на 4 жніўня арыштаваны, а затым, праз тры тыдні, расстраляны Мікалай Гумілёў.
1921 — у кастрычніку свет пабачыла пятая кніга «Anno Domini MCMXXI» («У лета гасподне 1921») у выдавецтве «Петропаліс».
1922 — фактычна становіцца жонкай мастацтвазнаўцы М. М. Пуніна[11].
8 чэрвеня 1926 — аформлены развод з У. К. Шылейка, які збіраўся ўзяць шлюб другi раз з У. К. Андрэевай. Пры разводзе ўпершыню афіцыйна атрымала прозвішча Ахматава (раней па дакументах насіла прозвішчы сваіх мужоў).
22 кастрычніка 1935 — арыштаваныя, а праз тыдзень вызваленыя М. М. Пунін і Л. М. Гумілёў.
1938 — арыштаваны і асуджаны да 5 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў сын — Л. М. Гумілёў.
З 1923 па 1934 практычна не друкавалася. Па сведчанні Л. К. Чукоўскай («Запіскі аб Ганне Ахматавай») шматлікія вершы тых гадоў былі згубленыя ў пераездах і падчас эвакуацыі.
Сама Ахматава ў нататках «Сцісла аб сабе» 1965 пісала аб гэтым так: «З сярэдзіны 20-х гадоў мае новыя вершы амаль спынілі друкаваць, а старыя — перадрукоўваць».
1935—1940 напісаная паэма «Рэквіем».
1938 — расстаецца з М. М. Пуніным.
1940 — новы, шосты зборнік «З шасці кніг».
1941 — вайну сустрэла ў Ленінградзе. Пазней па патрабаванні дактароў была эвакуіраваная спачатку ў Маскву, пасля ў Чыстапаль, адтуль праз Казань — у Ташкент. У Ташкенце выходзіць зборнік вершаў Ганны Ахматавай.
1943 — канчаецца тэрмін адбыцця пакарання Льва Гумілёва ў Нарыльсклагу. Пачалася ягоная высылка ў Запаляр’е. У канцы 1944 ён сыходзіць добраахвотнікам на фронт, дайшоў да Берліна, пасля вайны вярнуўся ў Ленінград і абараніў дысертацыю.
1945, 15 мая — Ахматава вяртаецца з эвакуацыі ў Маскву.
1946 — Выйшла пастанова ЦК «Аб часопісах „Звезда“ і „Ленинград“», у якім рэзкай форме крытыкуецца творчасць Ганны Ахматавай і Міхаіла Зошчанкi. Абодва былі выключаныя з Саюза савецкіх пісьменнікаў.
1949 — 26 жніўня арыштаваны М. М. Пунін. 6 лістапада арыштаваны Л. М. Гумілёў. Прысуд — 10 гадоў лагераў.
На працягу ўсіх гадоў арышту сына Ганна Ахматава не пакідала спроб вызваліць яго. Спробай (няўдалай) прадэманстраваць лаяльнасць да рэжыму з’яўлялася публікацыя цыклу вершаў «Слава Міру» (1950). У далейшым Ахматава нязменна выдаляла гэты цыкл з усіх сваіх зборнікаў.
1951 — 19 студзеня па прапанове А. А. Фадзеева адноўленая ў Саюзе савецкіх пісьменнікаў.
1953 — у жніўні памёр у лагеры Абезь (Комі) М. М. Пунін.
1956 — вяртаецца са зняволення рэабілітаваны пасля XX з’езду Л. М. Гумілёў, які памылкова лічыў, што маці не рабiла досыць высілкаў дзеля яго вызвалення; з гэтага часу адносіны паміж імі былі напружаныя.
1962 — Ганна Андрэеўна намінаваная на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
1964 — у Італіі атрымала прэмію «Этна-Таарміна».
1965 — дыплом ганаровага доктара Оксфардскага ўніверсітэта.
1965 — выдадзены зборнік «Бег часу».
5 сакавіка 1966 — памерла ў санаторыі ў прысутнасці дактароў і сясцёр, якія прыйшлі ў палату, каб агледзець яе і зрабiць кардыяграму ў Дамадзедава (Падмаскоўе).
7 сакавіка 1966 — у 22:00 па Усесаюзным радыё перадаюць паведамленне аб смерці выбітнай паэткi Ганны Ахматавай. Пахаваная ў Камарова, пад Ленінградам.
Remove ads
Адрасы ў Санкт-Пецярбургу — Петраградзе — Ленінградзе
- 1914—1917 гг. — Тучкова набярэжная, 20, кв. 29;
- 1917—1918 гг. — кватэра Вячаслава і Валерыі Срэзнеўскіх — Боткінская вуліца, 9;
- 1919—1920 гг. — вуліца Халтурына, 5;
- вясна 1921 года — асабняк Е. Н. Нарышкінай — Сергіеўская вуліца, 7, кв. 12;
- 1921 год — санаторый — Дзіцячае Сяло, Колпінская вуліца, 1;
- 1922—1923 гг. — прыбытковы дом — Казанская вуліца, 4;
- канец 1923 — пачатак 1924 года — Казанская вуліца, 3;
- лета — восень 1924 года — набярэжная ракі Фантанкі, 2;
- восень 1924 — 02.1952 — дваровы флігель палаца Д. Н. Шарамецева (кватэра М. М. Пуніна) — набярэжная рэкі Фантанкі, 34, кв. 44;
- 02.1952 — 1961 — прыбытковы дом — вуліца Чырвонай Конніцы, 4, кв. 3;
- 1961—1966 гады — Камарова, вуліца Асіпенкі, 5.
Remove ads
Помнікі, музеі

Пецярбург
У Пецярбурзе ёсць помнікі Ахматавай — у двары філалагічнага факультэта ІЛДУ і ў садзе перад школай на вуліцы Паўстання.
5 сакавіка 2006 года, да саракавых угодкаў з дня смерці Ганны Андрэеўны ў Санкт-Пецярбурзе ў садзе побач з Фантанным домам быў адчынены трэці помнік Ганне Ахматавай (скульптар Вячаслаў Бухаеў (сам помнік — падарунак Мікалая Нагорскага)).
У Фантанным доме, дзе размешчаны літаратурна-мемарыяльны музей паэткi, яна пражыла 30 гадоў, а сад ля дома звала «магічным». Па яе словах, «сюды прыходзяць цені пецярбуржскай гісторыі».
У снежні 2006 года ў Санкт-Пецярбурзе адкрылі помнік Ганне Ахматавай, размешчаны праз Няву насупраць следчага ізалятара «Крыжы», дзе яна прасіла яго размясціць. У 1997 годзе планавалася разбіць Ахматаўскі сквер на гэтым месцы, аднак планы не здзейсніліся.
Творы
- Анна Ахматова. «Вечер» 1912.
- Анна Ахматова. «Чётки» 1914—1923 — 9 изданий.
- Анна Ахматова. «Белая стая» 1917, 1918, 1922 г.
- Анна Ахматова. «Подорожник» 1921.
- Анна Ахматова. «Anno Domini MCMXXI» изд. «Петрополис», П., 1922; Берлин, 1923 г.
- Анна Ахматова. Из шести книг. Л. 1940.
- Анна Ахматова. Избранное. Стихи. Ташкент. 1943.
- Анна Ахматова. Стихотворения. М. 1958.
- Анна Ахматова. Стихотворения. 1909—1960. М. 1961.
- Анна Ахматова. Requiem. Тель-Авив. 1963. (без ведома автора)
- Анна Ахматова. Requiem. Мюнхен. 1963.
- Анна Ахматова. Бег времени. М.-Л. 1965.
- Анна Ахматова. Избранное. М. 1974.
- Анна Ахматова. Стихи и проза. Л. 1977.
- Анна Ахматова. «Записные книжки. 1958—1966». 1996.
Remove ads
Беларускія пераклады
Вершы Ахматавай пераклалі Васіль Зуёнак, Валянцін Рабкевіч, Уладзімір Свяжынскі, Раіса Баравікова[12], Георгій Ліхтаровіч і іншыя.
- Ахматава Г. [Вершы] / Перакл. В. Рабкевіча // Далягляды: Літаратурны зборнік. Мн., 1978.
- Прызнанне: вершы паэтаў Ленінграда: [пераклад з рускага / укладанне С. Грахоўскага, Б. Кежуна, Л. Хаўстова]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. — 318, [1] с. — (Паэзія народаў СССР).
- Ахматава Г. [Вершы] / Перакл. В. Рабкевіча // Братэрства: Літаратурны зборнік. Мн., 1982.
- Ахматава Г. Выбраная паэзія. / Перакл. Г. Ліхтаровіча — Мінск: Зміцер Колас, 2020. — (Паэты планеты).
Remove ads
Цікавыя факты
Вядомая «Зялёная будка» — дача Ганны Ахматавай у пасёлку Літфонду ў Камарове (Ленінградская вобласць) была ўпершыню абрабаваная ў 2008 годзе. Пры жыцці паэткi ніхто не спрабаваў пракрасціся на дачу з мэтай здзяйснення крадзяжу, або іншага злачынства[13]
Зноскі
- Лесневский С. С. Ахматова // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 32. — ISBN 978-2-221-06888-5
- Ахматова Анна Андреевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Ахматова Анна Андреевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Черных В. А. Летопись жизни и творчества Анны Ахматовой — М.: Индрик, 2008. — С. 166.
- Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2008. Праверана 23 чэрвеня 2009.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads