Андрэй Уладзіміравіч Крываносаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Уладзіміравіч Крывоносаў (нар. 1 верасня 1967, Гомель) — беларускі вайсковец і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 1 верасня 1967 года ў горадзе Гомелі[1].
Скончыў Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе па спецыяльнасці «Камандная, тактычная мотастралковых войск», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Служыў камандзірам разведвальнага ўзвода, памочнікам начальніка аддзялення, намеснікам начальніка аддзялення, начальнікам аддзялення раённых ваенных камісарыятаў Гомеля і Рэчыцы; старшым памочнікам начальніка аддзела, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам аддзела, намеснікам ваеннага камісара ваеннага камісарыята Гомельскай вобласці; ваенным камісарам Рэчыцкага раёна[1]. Ваенны камісар Гомельскай вобласці[1].
Дэпутат Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў 25-га склікання, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1].
Дэлегат V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад Ельскага, Лельчыцкага, Нараўлянскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].
Член Беларускага саюза афіцэраў[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступеняў, «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», ганаровымі граматамі Міністэрства абароны, начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны, Гомельскага аблвыканкама і Рэчыцкага райвыканкама[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads