Анры Філіп Петэн

французскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Анры Філіп Петэн
Remove ads

Анры́ Філі́п Петэ́н (фр.: Henri Philippe Pétain; 24 красавіка 1856 — 23 ліпеня 1951) — французскі ваенны і палітычны дзеяч. Кіраўнік калабарацыянісцкага ўрада Вішы падчас Другой сусветнай вайны.

Хуткія факты Анры Філіп Петэн, Кіраўнік французскай дзяржавы[d] ...
Remove ads

Другая сусветная вайна і супрацоўніцтва з Германіяй

Thumb
Маршал Анры Філіп Петэн вітае Адольфа Гітлера ў Монтуар-сюр-ле-Луар 24 кастрычніка 1940.

17 мая 1940 года, праз тыдзень пасля пачатку нямецкага наступу на Захадзе, Петэн быў прызначаны намеснікам старшыні ва ўрадзе Поля Рэйно. У чэрвені 1940 пасля разгрому Францыі ў Другой сусветнай вайне Петэн, якому тады было ўжо 84 гады, узначаліў як прэм’ер-міністр калабарацыянісцкі ўрад (рэжым Вішы). Маршал асабіста сустрэўся з Гітлерам 24 кастрычніка 1940, забяспечыў яму поўную падтрымку і з таго часу кіраваў паўднёвай часткай Францыі (паўночная была акупаваная немцамі). Сам тэрмін «калабарацыянізм» (літар. «супрацоўніцтва») належыць Петэну, які ў радыёзвароце 30 кастрычніка 1940 заклікаў нацыю супрацоўнічаць (фр.: collaborer) з акупантамі. Урад Петэна кантраляваў таксама калоніі, хоць паступова калоніі Францыі адмовіліся яму падпарадкоўвацца (1940 — Французская Экватарыяльная Афрыка і ціхаакіянскія тэрыторыі; 1941 — Сірыя і Ліван; 1942 — Мадагаскар) і прызналі лонданскі ўрад генерала дэ Голя.

Маршал Петэн быў абвешчаны нацыянальным сходам у горадзе Вішы 10 ліпеня 1940 «кіраўніком Французскай дзяржавы» (фр.: Chef d'État Français) і надзелены дыктатарскімі паўнамоцтвамі: яму былі перададзеныя правы ўсіх галін улады скасаванай Трэцяй Рэспублікі. У далейшым ён выдаваў указы з гэтым тытулам, да якога быў далучаны маршальскі. Акрамя таго, ён, як французскія прэзідэнты, традыцыйна быў са-князем Андоры. Урад Петэна быў прызнаны большасцю дзяржаў, у тым ліку ЗША і СССР. Першапачаткова ён узначальваў урад сам, але потым у 1942 прызначыў прэм'ер-міністрам П’ера Лаваля. Пасля таго, як у лістападзе 1942 германскія войскі акупавалі ўсю Францыю, вішысцкі ўрад працягваў існаваць, але ўлада яго стала амаль чыста намінальнай.

Remove ads

Зноскі

1. Léonore databaseministère de la Culture.

2. Blond G. Philippe Petain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Петен Анри Филипп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Французская акадэмія — 1635. Праверана 3 чэрвеня 2022.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads