Вердэнская аперацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вердэ́нская апера́цыя 1916 — баі ў лютым-снежні за ўмацаваны раён Вердэна паміж германскімі і французскімі войскамі ў час 1-й сусветнай вайны 1914-1918.
Remove ads
Перадгісторыя
Германскае вярхоўнае камандаванне вырашыла ў 1916 годзе нанесці галоўны ўдар на Заходнім фронце супраць Вердэнскага выступу, які з’яўляўся апорай ўсяго французскага фронту. 112 км фронту Вердэнскага ўмацаванага раёна (генерал Ф. Эр) абаранялі 8 французскіх дывізій.
Ход бітвы
На 15-кіламетровым участку прарыву супраць 2 французскіх дывізій немцы сканцэнтравалі 6,5 дывізій пры 946 гарматах (у тым ліку 542 цяжкіх) са складу 5-й германскай арміі кронпрынца Вільгельма (агулам 17 дывізій). Атака 21—25 лютага на правым беразе р. Мёз (Маас) сустрэла ўпарты супраціў французскіх войскаў, і прарыў дасягнуты не быў. Французскае камандаванне ўвяло 2-ю армію (генерал А. Петэн, з 1 мая генерал Р. Нівель) і арганізавала для бесперабойнага забеспячэння войскаў аўтамабільны рух па шашы Бар-ле-Дзюк — Вердэн, названай «святой дарогай». Перанос немцамі ў сакавіку галоўнага ўдару на левы бераг р. Мёз (Маас) таксама не прынёс поспеху. За 70 сутак (люты — красавік) бесперапынных баёў германскія войскі прасунуліся толькі на 6-7 км. У далейшым Вердэнская аперацыя прыняла характар барацьбы на знясіленне. У чэрвені германскія войскі распачалі новую няўдалую спробу прарыву. Паспяховае наступленне войскаў рускага Паўднёва-Заходняга фронту і наступ саюзнікаў на р. Сома прымусілі германскае камандаванне перайсці пад Вердэнам да абароны (2 верасня). 24 кастрычніка французскія войскі перайшлі ў контрнаступленне і да 21 снежня выйшлі на рубеж, які займаўся імі 25 лютага. У выніку наступлення 20—26 жніўня 1917 г французскія войскі цалкам аднавілі становішча пад Вердэнам.
Remove ads
Літаратура
- Такман Б. Жнівеньскія пушкі = The Guns of August. — New York: Macmillan Publishers, 1962. — 511 с.
- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
