Антаніна Іванаўна Абрамава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антаніна Іванаўна Абрамава (1 сакавіка 1926, с. Канскае, Прыморскі край) — беларускі мастак у галіне прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло).

Хуткія факты Антаніна Іванаўна Абрамава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1953 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай. Вучылася ў Аляксандра Дэйнекі, Уладзіміра Фаворскага[1].

Дыпломная праца — вітраж для будынка вакзала ў Валгаградзе[2].

З 1959 на Барысаўскім хрусталёвым заводзе (з 1960 галоўны мастак, з 1969 старшы мастак)[1].

Творчасць

Thumb
Дэкаратыўная ваза бясколернага крышталю «Ружы», алмазная грань. Мастак Антаніна Абрамава. Барысаўскі хрусталёвы завод.

Карысталася пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем[3]. Распрацавала новую грань, што дазволіла з большай дакладнасцю перадаваць выяўленчыя кампазіцыі ў таўстасценных дэкаратыўных вазах і стравах («Беларуская сюіта»). Першая ўжыла метад штампа ў масавых шкляных вырабах[1].

Як мастак, звязаны з вытворчасцю, стварала ўзоры бытавога посуду. Вялікімі тыражамі завод выпускаў яе камплекты — «Гарох», «Качаняты», «Матавая стужка», наборы куфляў, прыборы для варэння і дэсэрту. Мастачка звярталася і да дэкаратыўных рэчаў. Цікавыя яе працы ў каляровым хрусталі і шкле, якія часта экспанаваліся на рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках[2].

Сярод работ — дэкаратыўныя вазы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Тапаз», «Праца», «Памяць Перамогі», «Юбілейны салют»[4].

Антаніна Абрамава брала ўдзел у выстаўках з 1955 года[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана двума сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР[1], Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[2].

Сям'я

Сын — Мікалай Канстанцінавіч Абрамаў (нар. 1956), таксама мастак.

Зноскі

  1. Абрамова Антонина Ивановна // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. 18 000 экз.
  2. М. М. Яніцкая. Абрамава Антаніна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  3. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads