Віктар Іванавіч Вярсоцкі
мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Іванавіч Вярсоцкі (27 чэрвеня 1923, г. Мінск — 5 лютага 2004) — беларускі жывапісец і педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1966).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1923 года ў Мінску. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1951 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча[1]. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1951 года. На педагагічнай працы з 1952 года[2].
У 1968 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе вучыўся ў В. Волкава, І. Ахрэмчыка, Х. Ліўшыца і Н. Воранава[1].
З’яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выставаў з 1951 года. У 1962—1972 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы[1]. Старшыня праўлення Мастацкага фонду БССР з 1977 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года[1].
Remove ads
Творчасць
Працуе ў жанры лірычнага, гарадскога і мемарыяльнага пейзажу[2]. Сярод работ: «Нёман скрозь стагоддзі», «Нарач», «Мой Мінск», «Венецыя», «Беларускія прасторы», «Вясна», «Край лясоў і азёр», «Ліпеньская навальніца», «Дуб А. Міцкевіча ў Шчорсах»[1], «Аўтастрада» (1951), «Гарадскі пейзаж» (1955), «Дарогі Міншчыны» (1971), «Над Свіслаччу цішыня» (1972), «Вечар. Бярэзіна» (1979)[2], а таксама нацюрморт «Ружы»[1]. Тэме вайны прысвечаны палотны «Хатынь. Рэквіем» (1967), «У Варшаве 17 студзеня 1945 года» (1974)[2]. Стварыў серыю карцін «Па Ленінскім месцах за мяжой» (1970): «Парыж. Вуліца Мары-Роз», «Лондан. Джон-стрыт увечары», «Дом, дзе друкавалася газета „Іскра“»[2].
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскай, Мазырскай, Пінскай, Ялцінскай і Ульянаўскай карцінных галерэях, а таксама ў Нацыянальным музеі Эфіопіі ў Адыс-Абебе[1].
Remove ads
Узнагароды
Ганараваны званняў Заслужаны настаўнік Беларусі (1966), Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980)[1][4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads