Антоній Від
картограф новага часу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоній Від (1508, Обервезель, Рэйн-Хунсрук — 21 студзеня 1558, Данцыг, Паморскае ваяводства) — нямецкі мастак, графік, картограф, вядомы стварэннем карты Расіі 1-й паловы XVI ст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіліся ў 1508 годзе ў Обервезелі-на-Рэйне, памёр 21 студзеня 1558 года ў Данцыгу[2]. Себасцьян Мюнстэр у сваёй «Касмаграфі» называў яго літвінам. «Народжаным у Літве» яго называў і Конрад Геснер.
Вывучаў мастацтва ў Вітэнбергу. У 1534—1546 гадах жыў у Вільні, быў прыдворным мастаком вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.
Творчасць
У 1542 годзе склаў карту Маскоўскай дзяржавы, вядомую як карта Віда-Ляцкага, хто выгравіраваў карту пэўна не вядома. У 1545—1546 годзе напісаў кампазіцыі з выявамі зубра, палявання і рыцарскага турніру. Стварыў партрэт і медаль паморскага князя Барніма XI (1545), партрэт прускага герцага Альбрэхта Брандэнбургскага (1553). Таксама думаюць, што Антоній Від зрабіў эскізы аздаблення сцен Ніжняга замка ў Вільні і ў суаўтарстве эскіз габелена з выявай Марціна Лютара (вытканы ў Грайфсвальдзе).
Карта Віда-Ляцкага
Непасрэдны ўдзел у стварэнні карты браў ваявода Іван Ляцкі, які ўцёк з Маскоўскай дзяржавы ў 1534 годзе. Сігізмунд Герберштэйн шматкротна звяртаўся да Ляцкага, каб той склаў для яго апісанне Масковіі, пасля выданнем карты заняўся Антоній Від. Акрамя звестак, атрыманых ад Ляцкага, Від выкарыстоўваў і іншыя крыніцы, напрыклад, твор Мацея Мяхоўскага «Трактат пра дзве Сарматыі». Карта ахоплівала тэрыторыі ад Фінляндыі да Абі і ад Чорнага да Балтыйскага мора.
Карта створана ў Данцыгу і выдадзена на латыні з дубліраваннем «рускай мовай» у 1555 годзе ў Базелі. 23 мая 1541 года ў лісце да Герберштэйна Ляцкі паведамляе пра пасылку яму карты Масковіі, а ў напісанай «па-руску» інскрыпцыі да карты, якая ёсць у першым яе выданні 1555 года, пазначаны 1542 год, відаць, як год вырабу рукапіснага асобніка[3].
У пачатку 1880-х гадоў нямецкі гісторык Генрых Міхаў выявіў у Гамбургу выданне карты Антонія Віда, зробленае Францам Хогенбергам у 1570 годзе, пра што паведаміў у сваім артыкуле пра самыя старажытныя карты Расіі. Перавыданне 1570 года мае зменены памер карты — прамавугольную форму замест квадратнай у арыгінале. Зменена і мастацкае афармленне, пакінуты толькі лацінскі тэкст. Захавалася некалькі асобнікаў гэтага выдання:
- У калекцыі Адольфа Нордэншэльда з Нацыянальнай бібліятэкі Фінляндыі
- У зборы Нацыянальнай бібліятэкі Францыі
- У Брытанскай бібліятэцы.
Арыгінальная карта 1555 года выяўлена пазней і прадстаўлена ў публікацыі Генрыха Міхава 1906 года.
Карта Антоннія Віда была добра вядомая сярод знакамітых картографаў, у сваіх публікацыях яго згадвае Абрахам Артэлій, Гесэль Герытсен і Нікалас Вітсен. Звесткамі, атрыманымі ад Віда, карысталіся для складання ўласных карт Сігізмунд Герберштэйн і Себасцьян Мюнстэр[4].
- Карта Антонія Віда (1555).
- Карта Антонія Віда ў выданні гравёра Франца Хогенберга (1570).
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France / Catalogue Général . Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2022. Праверана 2 кастрычніка 2022.
- Кудрявцев О. Ф. Карта Московской Руси Антона Вида и Ивана Ляцкого Архівавана 2 кастрычніка 2022. — 2017 г.
- Кордт В.А. Материалы по истории русской картографии. Карты всей России и южных её областей до половины XVII в. Архівавана 2 кастрычніка 2022. — 1899 г.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads