Антоній Сялява

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоній Сялява
Remove ads

Анто́ній Сяля́ва, свецкае імя Анастасій (каля 1583, Полацкае ваяводства — 1655)[1] — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст.

Remove ads

Біяграфія

3 1612 года член ордэна базыльян, у 1617 годзе пасвячоны ў святары. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). 3 1622 года архімандрыт уніяцкіх манастыроў: Траецкага ў Вільні, Новагародку, Жыдзічыне. 3 1624 года архіепіскап полацкі, з 1639 — генеральны вікарый Кіеўскай мітраполіі. У 1641—1655 гадах мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, адначасова з 1652 года генерал (протаархімандрыт) Базыльянскага ордэна.

У 1630—1640-я гады ўдзельнічаў у падрыхтоўцы агульнага сабора ўніятаў і праваслаўных для аб’яднання на аснове стварэння Кіеўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства Папы. Клапаціўся пра адукацыю святароў, умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652). Папулярызаваў культ Іасафата Кунцэвіча. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» Мілеція Сматрыцкага (1622) і жыццяпісу Іасафата Кунцэвіча (1625).

Пахаваны ў Менску (?)[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads