Антоніу Кошта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоніу Кошта
Remove ads

Антоніу Луіс Сантас да Кошта (парт.: António Luís Santos da Costa; нар. 17 ліпеня 1961, Лісабон) — партугальскі юрыст і палітык.

Хуткія факты Антоніу Кошта, 119-ы прэм’ер-міністр Партугаліі ...

Вучыўся на факультэце права Лісабонскага ўніверсітэта. З маладых гадоў удзельнічае ў дзейнасці Сацыялістычнай партыі. Працаваў у апараце будучага прэзідэнта Партугаліі Жоржу Сампаё. У 80-х узначальваў арганізацыю студэнтаў і яе друкаваны орган. Вёў адвакацкую практыку.

Уваходзіў у гарадскі савет Лісабона, а з 1991 года ён быў сябрам Асамблеі Рэспублікі. Працаваў у якасці парламенцкага дзяржсакратара, з 1995 па 1997 — міністра па парламенцкіх справах. Тады на працягу двух гадоў, ён быў таксама міністрам юстыцыі, і, нарэшце, з 1999 па 2002, дзяржаўным міністрам. Кіраваў парламенцкай фракцыяй Сацыялістычнай партыі.

У 2004 годзе атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага парламента. Ён быў членам групы сацыялістаў і віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента. У 2005 стаў міністрам унутраных справаў ва ўрадзе Жазэ Сакратэша.

Сышоў з урада ў 2007 годзе, пасля абрання на пасаду мэра Лісабона (пераабраны ў 2009). У 2014 годзе стаў лідарам партугальскіх сацыялістаў.

У выніку пагаднення паміж Сацыялістычнай партыяй і левымі партыямі — Камуністычнай партыяй Партугаліі, «Зялёнымі» і Левым блокам — парламент падтрымаў сацыялістычны ўрад на чале з Антоніа Кошта, які быў прызначаны прэм'ер-міністрам прэзідэнтам Каваку Сілва 24 лістапада 2015 года і стаў прэм'ер-міністрам 26 лістапада.

Remove ads

Зноскі

  1. António Luís Santos da Costa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Antonio Santos da Costa // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads