Антон Андрэевіч Смольскі

беларускі біятланіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Антон Андрэевіч Смольскі
Remove ads

Анто́н Андрэ́евіч Смо́льскі (нар. 16 снежня 1996, в. Пясочнае[2], Капыльскі раён) — беларускі біятланіст. Сярэбраны прызёр XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 у індывідуальнай гонцы.

Хуткія факты Антон Смольскі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Біятлонам займаецца з 12 гадоў. Выхаванец Капыльскай СДЮШАР, першы трэнер — Анатоль Сянюк. Неаднаразова станавіўся прызёрам дзіцячых і юнацкіх рэспубліканскіх спаборніцтваў. Скончыў сярэднюю школу № 2 імя Ц. Гартнага г. Капыля і аўтатрактарны факультэт БНТУ завочна (2019)[3][4].

У 2014 годзе трапіў у юніёрскую каманду Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»[4]. Член нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне з 2017 года. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 2018 года.

У 2023 годзе стаў заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь[5].

Разведзены, мае дачку ад першага шлюба.

Remove ads

Спартыўная кар’ера

З 2015 года ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах сярод юніёраў. У лютым 2017 года заваяваў бронзавы медаль на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Брэзна-Осрблі. У пагоні на дыстанцыі 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі пяць разоў даў пудла, але дзякуючы добрай хуткасці змог утрымацца ў тройцы прызёраў[6]. У тым жа годзе на летнім чэмпіянаце свету сярод юніёраў заваяваў бронзу ў змяшанай эстафеце. Станавіўся прызёрам этапа юніёрскага Кубка IBU ў эстафеце.

У сезоне 2016/17 дэбютаваў у спаборніцтвах сярод дарослых на Кубку IBU. Лепшы вынік па стане на сакавік 2020 года — 14-е месца ў гонцы пераследу. Прымаў удзел у Чэмпіянаце Еўропы 2018 года, заняў 57-е месца ў спрынце. На Кубку свету дэбютаваў у лістападзе 2017 года на этапе ў Эстэрсундзе ў змешанай эстафеце, заняў са сваёй зборнай 11-е месца. Першую асабістую гонку правёў у снежні 2017 года на этапе ў Ансі, заняў 90-е месца ў спрынце.

Увайшоў у склад беларускай зборнай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года, да таго часу правёў толькі дзве асабістыя гонкі Кубка свету і не набіраў у іх ачкоў. На Алімпіядзе заняў 35-е месца ў спрынце, 33-е — у гонцы пераследу і восьмае — у эстафеце[7].

На Чэмпіянаце свету 2020 года найлепшым ягоным вынікам стала 15-е месца ў спрынце.

На час выступлення на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Антон Смольскі лічыўся лідарам нацыянальнай каманды. Ён заняў другое месца у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі, не дапусціўшы пры стральбе ніводнага промаху. Ягоны медаль стаў першай узнагародай беларускіх атлетаў на гэтых спаборніцтвах і першым з 2010 года медалём мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне[8].

Вынікі выступленняў

Больш інфармацыі Спаборніцтва, Індывідуальная гонка ...
Больш інфармацыі Вынікі выступленняў на Кубку свету ...
Remove ads

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе[9].

Зноскі

  1. Anton Smolski // biathlonresults.com Праверана 22 лютага 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q85329271'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q866910'></a>
  2. «Прессбол» № 011 (4130) 9 лютага 2018, С. 2
  3. Биатлонист Антон Смольский: на новую гонку — с лучшей динамикой // Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, 12 лютага 2018 (руск.)
  4. Валерыя Сцяцко. Антон Смольскі заваяваў серабро Алімпійскіх гульняў // Звязда, 8 лютага 2022 (бел.)
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads