Кубак IBU

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ку́бак IBU, Кубак МСБ (таксама — Адкрыты Кубак Еўропы, да сезона 2007/2008 уключна называўся Кубак Еўропы па біятлоне) — серыя кантынентальных біятлонных спаборніцтваў у мужчын і жанчын[1]. Спаборніцтвы ўключаюць у сябе выступленні ў індывідуальнай гонцы, спрынце, гонцы пераследу, змешанай эстафеце, адзіночнай змешанай эстафеце. Па выніках выступленняў вядзецца рэйтынг спартсменаў у асобных дысцыплінах і па суме ачкоў ва ўсіх дысцыплінах (агульны залік). Да сезона 2007/2008 ачкі, набраныя спартсменамі на Чэмпіянатах Еўропы ўлічваліся ў агульным заліку Кубка Еўропы. З сезона 2008/2009 гэтыя ачкі не ўлічваюцца. Сярод мужчын Кубак Еўропы ўпершыню стаў праводзіцца з сезона 1988/1989, сярод жанчын — з сезона 1982/1983.

Як правіла, спаборніцтвы Кубка Еўропы пачынаюцца ў канцы лістапада — пачатку снежня, а заканчваюцца ў сярэдзіне сакавіка. Кубак Еўропы, як і Кубак свету, дзеліцца на пэўныя этапы, якія праходзяць на розных трасах і складаюцца, як правіла, з двух-трох дысцыплін у мужчын, жанчын, юніёраў і юніёрак. Сярэдняя працягласць аднаго этапу — тыдзень. Пачынаючы з сезона 2006/2007 ў рамках Кубка Еўропы штогод налічваецца па восем этапаў.

Remove ads

Этапы Кубка Еўропы

Больш інфармацыі Сезон ...

Месцы размяшчэння біятлонных трас:

  • Сцяг Аўстрыі ОБР — Оберціліях
  • Сцяг Аўстрыі ВНД-РОЗ — Віндышгарстэн-Розенаў (поўная назва Розенаў-ам-Хенгстпас)
  • Сцяг Італіі В-РДН — Валь-Рыдана (нямецкая назва — Рыднаўнталь)
  • Сцяг Італіі В-МРТ — Валь-Мартэла (мясцечка каля Мартэла)
  • Сцяг Італіі ФАВ — Форні-Авольтры
  • Сцяг Германіі КЛ-ЦЛ — Клаўсталь-Цэлерфельд
  • Сцяг Германіі ГМ-ПТ — Гарміш-Партэнкірхен
  • Сцяг Германіі АЛТ — Альтэнберг
  • Сцяг Швейцарыі ГРН — Гурнігель
Remove ads

Прызавыя

Больш інфармацыі у сезоне 2010/11 ...

Зноскі

  1. До сезона 2007/2008 на Кубке Европы выступали также юниоры и юниорки.
  2. Поўная назва - Яблонец-над-Нісай.
  3. Федэральная зямля Баварыя.
  4. Размешчана ў камуне Чэзана-Тарынезе, каля Турына.
  5. Поўная назва — Нове-Места-на-Мораве.
  6. Раён Брэзна.
  7. Біятлон - Прызавыя сайт федэрацыи біятлона Украіны

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads