Пясочнае
аграгарадок у Капыльскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пясо́чнае[1] (трансліт.: Piasočnaje, руск.: Песочное) — аграгарадок у Беларусі, у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Капыль, за 93 км ад Мінска, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы[2]. Недалёка ад аграгарадка Пясочнае рэкі Уса (правы прыток) і Лоша (левы прыток) зліваюцца, утвараючы раку Нёман.
Гісторыя
Вядома з XVI стагоддзя як мястэчка ў Капыльскім княстве Вялікага Княства Літоўскага[2]. Было ва ўласнасці Алелькавічаў, з XVII стагоддзя — Радзівілаў. З 1791 года Пясочнае ў Случарэцкім павеце Новагародскага ваяводства, з 1793 года ў Расійскай імперыі, у Магільнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2]. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета. У 1924—1963 гадах цэнтр Пясочанскага сельсавета[3]. Да 30 сакавіка 2016 года Пясочнае ўваходзіла ў склад Слабада-Кучынскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Анатоль Астрэйка (1911—1978) — беларускі паэт.
- Мікалай Юліянавіч Баранаў (нар. 1914) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Адам Русак (1904—1987) — беларускі паэт-песеннік. Заслужаны дзеяч культуры БССР.
- Сцяпан Андрэевіч Умрэйка (1908—1978) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі.
Славутасці

- Свята-Пакроўская царква (2013)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads