Антыманіт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антыманіт
Remove ads

Антымані́т[2] (ад лац.: Antimonium — сурма) або сурмяны блішчак[2], стыбніт[2] — мінерал хімічнага складу Sb2S3, які змяшчае 71,38 % сурмы, 28,62 % серы (масавыя працэнты), а таксама прымешкі мыш’яку, вісмуту, свінцу, жалеза, медзі, золата і серабра. Антыманіт з’яўляецца асноўным мінералам для атрымання сурмы.

Хуткія факты Антыманіт, Формула ...

Колер у кавалку і парашку свінцова- ці сталёва-шэры, з сіняй і вясёлкавай пабегласцю. Бляск металічны. Цвёрдасць 2—2,5[3]. Пластычны. Спайнасць дасканалая, паралельна падаўжэнню крышталёў. Злом дробнаракавісты. Сінгонія рамбічная. Шчыльнасць 4,6 г/см³. Непразрысты. Падоўжана-прызматычныя крышталі слупкаватай або ігольчатай формы са штрыхоўкай паралельна падаўжэнню. У іголках гібкі.

Паходжанне нізкатэмпературнае гідратэрмальнае[3]. Радовішчы ў Кыргызстане, Таджыкістане, Казахстане, Грузіі, Расіі і інш.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q20645057'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16917772'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1356348'></a>
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 61. — 863 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads