Сурма (хімічны элемент)
хімічны элемент From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сурма́[1][2] (лац.: Stibium) Sb — хімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 51. Атамная маса 121,75.
Бліскучы метал серабрыста-белага колеру з сіняватым адценнем. Прыродная сурма складаецца з двух ізатопаў: 121Sb і 123Sb.
Шчыльнасць 6690 кг/м³. Тэмпература плаўлення 630,5 °C.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
У зямной кары ўтрымліваецца каля 5•10−5 % сурмы па масе.
Асноўным мінералам для атрымання сурмы з’яўляецца антыманіт. Радовішчы ў КНР, Чэхіі, Алжыры, Балівіі, Мексіцы, Японіі, ЗША, Расіі, Казахстане.
Прымяненне
Тыпаграфскія сплавы, бабіты (падшыпнікавыя сплавы), фотаэлементы, паўправаднікі, піратэхніка.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads