Анцырабэ
горад на Мадагаскары From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анцырабэ (малаг.: Antsirabe) — горад у Мадагаскары, у правінцыі Антананарыву, адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Вакінанкаратра.
Размешчаны ў цэнтральнай частцы вострава Мадагаскар, на Высокім плато (вышыні да 1200 м)[1]. Заснаваны нарвежскімі місіянерамі ў 1872 годзе[1].
Анцырабэ звязаны аўтамабільнай дарогай і чыгункай з горадам Антананарыву.
Клімат трапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня 20 °C, ліпеня — каля 13 °C[1]. Ападкаў ад 1000 да 1500 мм за год[1].
У Анцырабэ дзейнічаюць бальнеалагічны курорт, прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай прамысловасці, вытворчасць цэменту, рыкшаў, тукавых угнаенняў, запалак, саматужная вытворчасць ювелірных вырабаў. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна (рыс, гародніна, малочная жывёлагадоўля)[2]. У горадзе рэгіянальны ўніверсітэцкі цэнтр і ваенная акадэмія[1].
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads