Анісся Давыдаўна Балоціна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анісся Давыдаўна Балоціна
Remove ads

Анісся Давыдаўна Балоціна (1865, МсціслаўМагілёўская губерня, Расійская імперыя — 1939, Лондан, Вялікабрытанія) — рэвалюцыянерка-народніца 1880-х гадоў[1].

Хуткія факты Анісся Давыдаўна Балоціна, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Падчас вучобы ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ўваходзіла ў гурток нарадавольцаў, удзельнічала ў выданні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры[1].

12 красавіка 1886 года арыштавана, высланая ў Сібір. Прыняла ўдзел ва ўзброеным выступе ссыльных у Якуцку 3 красавіка 1889 года. Узброенае супраціўленне скончылася тым, што шасцёра ссыльных было забіта, сем паранена, у тым ліку і Балоціна[2][3]. Ваенна-судовай камісіяй прыгаворана да пазбаўлення ўсіх правоў і пажыццёвай катаргі. Пакаранне адбывала ў Вілюйскай катаржнай турме, у якой утрымліваліся асабліва небяспечныя палітычныя злачынцы, пасля — у турме на Кары[3]. У верасні 1893 атрымала дазвол на вольнае пасяленне[2]. З 1897 года пад наглядам паліцыі ў Шклове[1].

У 1898 годзе эмігравала[1]. Жыла ў Антверпене (Каралеўства Бельгія , затым пераехала ў Лондан (Вялікабрытанія).

Remove ads

Зноскі

  1. Болотина Анисья Давыдовна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads