Араба-візантыйскія войны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Араба-візантыйскія войны — шэраг ваенных канфліктаў паміж Арабскім халіфатам і Візантыйскай імперыяй на працягу VII—XII стагоддзяў. Пачатак войн адзначыла ўварванне арабаў у Візантыю ў 630-я гады і пачатак тэрытарыяльных захопаў з іх боку. У выніку гэтых войн Візантыя пазбавілася вялікай колькасці сваіх тэрыторый на ўсходзе і поўдні: Палесціны, Сірыі, Егіпта, Паўночнай Афрыкі, Кіпра, Крыта, Сіцыліі, часткі Малой Азіі.
Пачатковая частка канфлікту працягвалася ў 634—717 і скончылася другой арабскай аблогай Канстанцінопаля, пасля чаго арабы былі разбіты і была прадухілена пагроза захопу Малой Азіі імі.
У перыяд з 800-х і да 1169 года вайна, хоць і вялацякучая, працягнулася. Напачатку арабы захопліваюць паўднёвыя італьянскія тэрыторыі Візантыі (востраў Сіцылія) у IX і X стагоддзях. Аднак, пры імператарах македонскай дынастыі ў канцы X стагоддзі Візантыя пераходзіць у контрнаступленне і заваёўвае ў арабаў частку Леванта, а ў прыватнасці такі важны фарпост, як Антыёхію. Візантыйская армія ў тыя часы нават паставіла ў непасрэдную небяспеку Іерусалім. Арабскі султанат Алепа прызнаў сябе васалам Візантыі. У той час таксама былі адваяваны Крыт і Кіпр.
Пасля заваяванняў сельджукаў становішча цалкам змянілася. Візантыя была выбіта з Малой Азіі, значна быў саслаблены і Абасідскі халіфат. Важнейшых канфліктаў паміж арабамі і Візантыяй не было.
Remove ads
Гл. таксама
- Арабскія заваяванні
- Арабскае заваяванне Палесціны
- Арабскае заваяванне Егіпта
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads