Арганізм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арганізм
Remove ads

Арганізм (лац.: organismus ад лац.: organizo — устройваю, надаю дакладны выгляд, ад стар.-грэч.: ὄργανον — прылада) — жывая істота, часткі якой — органы — уплываюць адна на адну так, што яны функцыянуюць разам як стабільнае цэлае. Жывыя арганізмы — галоўны прадмет вывучэння ў біялогіі. Усе арганізмы размяркоўваюцца па групах і катэгорыях, што складае біялагічную аснову іх класіфікацыі.

Thumb
Губа, якая паразітуе на дрэве

Навуковая класіфікацыя ў біялогіі арганізмы лічыць сінонімам да слова жыцця на Зямлі. На падставе тыпу клетак, арганізмы могуць быць падзелены на дзве асноўныя групы: пракарыёты і эўкарыёты. Пракарыёты ўяўляюць сабой два асобных дамена: бактэрыі і археі. Эўкарыятычныя арганізмы маюць аформленае ядро ў клетках, а таксама ўтрымліваюць арганелы. Грыбы, жывёлы і расліны з'яўляюцца прыкладамі эўкарыётаў. Большасць арганізмаў маюць клетачную будову. Фарміраванне цэласнага арганізма ёсць працэсам, які складаецца з дыферэнцыявання структур, як то клетак, тканін, органаў, і функцый і іх інтэграцыі як у антагенезу, гэтак і ў філагенезу.

Многія арганізмы арганізаваныя ў супольнасці (напрыклад, сям'я, працоўны калектыў у людзей).

Remove ads

Гл. таксама

  • Біёнт
  • Жыццё
  • Мікраарганізм
  • Каланіяльны арганізм
  • Пелагічны арганізм
  • Трансгенны арганізм
  • Тыпы адносін паміж арганізмамі
  • Кібернетычны арганізм
  • Найбуйнейшыя арганізмы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads