Арлея (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арле́я — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца за 43 км на паўночны ўсход ад Полацка.

Хуткія факты Арлея, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

В. Жучкевіч бачыць у назве Арлея тую ж аснову, што і ў беларускім слове араць, у спалучэнні з фармантам -ля[2].

Найбліжэйшы адпаведнік — назва верхнедняпроўскай ракі Арлея (на ўсходзе ад смаленскага Кардымава)[3].

На думку У. Тапарова, той жа балцкі гідранімічны корань Arl- у назвах ракі Орлік на Верхнім Павоччы (ад яе назва горада Арол), прускага возера Arle[4].

Значэнне назвы Арлея звязанае з рухам вады праз гэтае возера — яно праточнае[крыніца?].

Remove ads

Водаапісанне

Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,33 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,9 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Вышыня схілаў да 2 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, сплавінныя на захадзе. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Да глыбіні 1,5 м слаба зарастае. Возера эўтрофнае. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у тым ліку Трэшчалі[5] з возера Грыбна, і выцякае рака Дражбітка, злучаючая Арлею з возерам Болныра.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, язь, карась і іншыя віды рыб.

Каля паўночна-ўсходняга берага вёска Арлея.

Remove ads

Зноскі

  1. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 272, 271.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
  3. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166.
  4. Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. Мн.: Белкартография, 2012. 5 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads