Савецкая Армія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Савецкая Армія
Remove ads

Савецкая армія (СА) — афіцыйнае найменне асноўнага фарміравання Узброеных Сіл СССР (акрамя ВМФ, пагранічных і ўнутраных войскаў). Да лютага 1946 года называлася Рабоча-сялянская Чырвоная армія (руск.: РККА, Чырвоная армія).

Хуткія факты Савецкая армія, Гады існавання ...
Remove ads

Ваенная дактрына

Ваенная дактрына Савецкай арміі УС СССР была вызначана як абарончая, зыходзіла з мірнай палітыкі Савецкага Саюза і вызначала задачы па падрыхтоўцы Узброеных Сіл і краіны ў цэлым да барацьбы з агрэсарам. У савецкіх ваенных дактрынах прадугледжваўся толькі зваротны ядзерны ўдар.

Пачынаючы са школы, на абавязковым для ўсіх прадмеце выкладання ПВП (Пачатковая ваенная падрыхтоўка), усе грамадзяне СССР навучаліся страявой падрыхтоўцы, прыёмам разведкі і абароны ад ЗМЗ (зброі масавага знішчэння — ядзернай і хімічнай), знаёміліся са структурай і відамі Узброеных Сіл СССР, вучыліся абыходзіцца са стралковай зброяй (разборка-зборка на час і чыстка аўтамата Калашнікава), знаёміліся з тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі стралковай зброі, асновамі грамадзянскай абароны.

Remove ads

Воінскія званні

У пачатку свайго існавання Чырвоная армія адмовілася ад выкарыстання прафесійных афіцэраў, лічачы іх спадчынай царскага рэжыму. Кіраваць часткамі Чырвонай арміі былі прызначаныя «камандзіры» (чырвоныя камандзіры). У войску былі адмененыя пагоны і воінскія званні. Для адрознення асабістага складу па старшынстве выкарыстоўваліся выключна назвы пасад, напрыклад, камдыў (камандзір дывізіі), камкор (камандзір корпуса) і г. д.

22 верасня 1935 года ЦВК і СНК СССР уводзяць для ўсіх ваеннаслужачых персанальныя воінскія званні. Пераход да іх ажыццявіўся толькі ўвосень. У снежні 1935 года ўводзяцца знакі адрознення па званнях. Для адрознення званняў з 1935 па 1943 гады выкарыстоўваліся пятліцы. У 1940 годзе ў Чырвонай арміі ўводзяцца генеральскія званні. Ініцыятарам дадзенага новаўвядзення стаў К. Я. Варашылаў. У войску з’явілася званне Маршала, а генеральскія званні былі ўведзеныя замест званняў «камбрыг», «камдзіў», «камкор» і «камандарм». У 1943 годзе ў арміі ўводзяцца пагоны і ўводзіцца ў абарачэнне найменне «афіцэр».

Remove ads

Выхаваўчая праца

У Савецкай арміі, акрамя камандзіраў, за выхаваўчую працу асабістага складу адказвалі намеснікі камандзіра па палітычнай частцы (нампаліты), пазней — намеснікі па выхаваўчай працы. Для правядзення заняткаў па выхаваўчай працы, а таксама для самападрыхтоўкі і адпачынку вайскоўцаў у вольны час у кожнай казарме абсталявалі Ленінскія пакоі, пазней пераназваныя ў пакоі адпачынку.

Зноскі

  1. Советская военная энциклопедияВоенное издательство, 1976.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1625513'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19916564'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads