Іван Сцяпанавіч Конеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Сцяпанавіч Конеў
Remove ads

Іван Сцяпанавіч Конеў (16 (28) снежня 1897 — 21 мая 1973) — савецкі палкаводзец, Маршал Савецкага Саюза (1944[6]), двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Герой ЧССР (1970), Герой МНР (1971).

Хуткія факты Іван Сцяпанавіч Конеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У арміі з 1916 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1934). У 1934—1937 гадах служыў у Беларускай ваеннай акрузе. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы 19-й арміяй, войскамі Заходняга, Калінінскага, Паўночна-Заходняга, Сцяпнога, 2-га і 1-га Украінскага франтоў. Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў абароне Віцебска, у Смаленскай, Маскоўскай, Курскай бітвах, у бітве за Дняпро, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. З 1945 года галоўнакамандуючы Цэнтральнай групай войск і вярхоўны камісар па Аўстрыі. З 1946 года галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі і намеснік міністра Узброеных Сіл СССР. З 1950 года галоўны інспектар Савецкай Арміі — намеснік ваеннага міністра, камандуючы войскамі Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1955—1960 гадах 1-ы намеснік мінстра абароны СССР, адначасова галоўнакамандуючы Аб'яднанымі Узброенымі Сіламі дзяржаў-удзельніц Варшаўскага Дагавора. У 1960—1961 і з 1962 г. генеральны інспектар МА СССР.

Remove ads

Памяць

У горадзе Рэчыца яго імем названа вуліца; на доме, дзе ён жыў у 1934—1937 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

1. Ivan Konev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Ivan Stepanovich Konev // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Конев Иван Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

4. Ivan Stepanovich Konev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Конев Иван Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

6. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении генералу армии Коневу И. С. военного звания маршала Советского Союза» от 20 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 29 февраля (№ 12 (272)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads