Арнольд Зомерфельд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арнольд Зомерфельд
Remove ads

Арно́льд Ёха́нес Вільге́льм Зо́мерфельд (ням.: Arnold Johannes Wilhelm Sommerfeld; 5 снежня 1868, Кёнігсберг — 26 красавіка 1951, Мюнхен) — нямецкі фізік-тэарэтык і матэматык.

Хуткія факты Арнольд Зомерфельд, Дата нараджэння ...

Разам з Максам Планкам, Альбертам Эйнштэйнам і Нільсам Борам належыць да кола так званых «бацькоў-заснавальнікаў» квантавай фізікі, якія ў пачатку XX стагоддзя стварылі новы падмурак сучаснай фізікі ў выглядзе сучаснай тэарэтычнай фізікі з яе галоўным напрамкам — квантаваю механікай і тэорыяй адноснасці. Зомерфельд абагульніў тэорыю Бора на выпадак эліптычных арбіт з улікам рэлятывісцкіх паправак і растлумачыў тонкую структуру спектраў вадароднага атама, пабудаваў квантавую тэорыю нармальнага эфекта Зеемана, усталяваў шэраг спектраскапічных заканамернасцей, увёў галоўны, азімутальны, магнітны, унутраныя квантавыя лікі і адпаведныя правілы адбору.

Акрамя таго, Зомерфельд развіў паўкласічную тэорыю металаў, займаўся праблемамі класічнай электрадынамікі (дыфракцыя і распраўсюджванне электрамагнітных хваляў), электроннай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, гідрадынамікі і інжынернай фізікі, матэматычнай фізікі.

Зомерфельд быў не толькі выдатным навукоўцам, а і таленавітым выкладчыкам. Ён заснаваў буйную мюнхенскую школу тэарэтычнай фізікі, стварыў шэраг падручнікаў па гэтай дысцыпліне. Мноства яго асістэнтаў, аспірантаў і вучняў сталі выдатнымі фізікамі і нобелеўскімі лаўрэатамі.

Нягледзячы на велізарны аўтарытэт і дасягненні ў галіне квантавай тэорыі атама, сам Зомерфельд так і не быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй, хоць вылучаўся на яе 84 разы ў 1917—1951 гадах[9].

Памёр праз некалькі тыдняў пасля збіцця аўтамабілем на вуліцы. Яго імем названы Цэнтр тэарэтычнай фізікі пры Мюнхенскім універсітэце[10].

Remove ads

Ушанаванне памяці

  • У 1970 годзе імем Арнольда Зомерфельда названы кратар з адваротнага боку Месяца
  • У яго гонар названая малая планета (32809) Зомерфельд, адкрытая ў 1990 годзе

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads