Арнольд Яфімавіч Міхневіч

савецкі і беларускі мовазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Арнольд Яфімавіч Міхневіч
Remove ads

Арнольд Яфімавіч Міхне́віч (9 верасня 1936, Мінск23 мая 2020, Кёльн) — савецкі і беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1980).[2]

Хуткія факты Арнольд Яфімавіч Міхневіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1958). Працаваў настаўнікам, у Інстытуце мовазнаўства (з 1961; загадчык сектара рускай мовы з 1978), у Мінскай вышэйшай партыйнай школе (з 1983). Член КПСС (1971).[2]

Быў прарэктарам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.

Дзейнасць

Тэмы даследаванняў: тэорыя граматыкі, граматыка беларускай мовы, праблемы этымалогіі, культуры беларускай і рускай моў, супастаўляльнай граматыкі, білінгвізму, сацыялінгвістыкі.

У 1993 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Беларуска-нямецкай асацыяцыі культурна-асветніцкіх ініцыятыў, у 1995 годзе — акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўропы і Азіі, у 1998 годзе — кіраўніком Польска-беларускай школы «Нясвіжская акадэмія» па адраджэнні культурных ландшафтаў краін Усходняй Еўропы[3].

Remove ads

Працы

Кнігі[2]

  • Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове. — Мн., 1965.
  • Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. — Мн., 1976.
  • Хрестоматия по лекторскому мастерству. — Мн., 1978.
  • Введение в методику лекционной пропаганды. — Мн., 1982.
  • Ораторское искусство лектора. — М., 1984.
  • Русско-белорусский разговорнк. — Мн.: Выш. шк., 1991. — 335 с.

У сааўтарстве[2]

  • «Лектарскае майстэрства» (1975).
  • «Слоўнік славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (Прага, Т.1—2, 1977—1979).
  • «Беларуская мова для небеларусаў» (1978, 2-е выд.).
  • «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (1980, Т.2).
  • «Беларуская мова. Падручнік для 4 класа школ з рускай мовай навучання» (1982, 4-е выд.).

Артыкулы

Артыкулы ў даведніках, слоўніках і энцыклапедыях

Узнагароды і прэміі

У 2001 годзе Арнольд Міхневіч уключаны ў «Слоўнік міжнародных біяграфій» Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы[3].

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Звесткі на 1986 г.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads