Арсенал (Грац)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арсенал (Грац)map
Remove ads

Арсенал (ням.: Landeszeughaus) — будынак у Грацы, размешчаны ва Унутраным горадзе  (ням.).

Хуткія факты Арсенал, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Размяшчэнне Граца каля ва ўсходняй мяжы Аўстрыйскай імперыі, рабіла яго важным стратэгічным пунктам. Найбольшую небяспеку ў канцы 16 стагоддзя ўяўляла Асманская імперыя, якой у выпадку ўварвання неабходна было супрацьпаставіць моцную армію. У канцы XVI стагоддзя з'явілася неабходнасць пабудаваць у горадзе памяшканне для захоўвання зброі — Арсенал, які і быў узведзены ў 1642 годзе па праекце італьянскага архітэктара Антоніа Салары.

Музей

Пасля таго, як у 1699 годзе былі ўсталяваны стабільныя межы Асманскай імперыі, Арсенал у Грацы страціў сваё ключавое стратэгічнае значэнне. З гэтага часу тут захоўвалася ўзбраенне для салдатаў, якія патрулявалі венгерскую граніцу. У XVIII стагоддзі, паводле новай ваеннай рэформы па цэнтралізацыі ўсіх ваенных рэсурсаў, якая праводзіцца імператрыцай Марыяй Тэрэзіяй, Арсенал павінен быў быць ліквідаваны, але прадстаўнікам земскага сейма Штырыі ўдалося пераканаць імператрыцу захаваць і ператварыць яго ў музей ваеннага мастацтва.

У пачатку XIX стагоддзя з набліжэннем Напалеона прынамсі 50 аб'ектаў з музея былі пераплаўлены на званы, каб пазбегнуць іх магчымага выкарыстання праціўнікам. У час Другой сусветнай вайны ўсе фонды музея ўдалося эвакуіраваць і размеркаваць па замках Штырыі. Пасля яе заканчэння ўсе экспанаты ў поўнай захаванасці вярнуліся на свае месцы.

Remove ads

Архітэктура

Будынак быў разлічаны на захоўванне поўнага ўзбраення для 16 тысяч салдатаў і размясціўся ў самым цэнтры горада, адразу ж за Ландгаўзам. Сваім вузкім парадным фасадам Арсенал выходзіць на вуліцу Герэнгасэ  (ням.) (ням.: Herrengasse). Яго асноўны будынак, даўжыня якога складае 50 метраў, выцягнуўты паралельна Вялікаму ўнутранаму двару Ландтага  (ням.). Парадны фасад Арсенала багата ўпрыгожаны. Галоўны ўваход уяўляе сабой вялікую арку паміж руставанымі пілястрамі, у яе адхонах намаляваны ваенныя трафеі. Арку вянчае разарваны франтон і герб Штырыі, c сярэбранай пантэрай, якая выставіла свае лапы з кіпцюрамі. Абапал партала ў нішах размешчаны фігуры рымскіх багоў вайны — Марса і Мінервы.

Remove ads

Экспазіцыя

Thumb
Булавы ў музеі
Thumb
Даспехі ў музеі

У наш час музей прапануе ўвазе наведвальнікаў больш за 32 тысячы экспанатаў, пачынаючы ад канца XV і заканчваючы пачаткам XIX стагоддзя. У Арсенале захоўваецца звыш трох тысяч шлемаў і даспехаў, амаль восем тысяч адзінак ручной агнястрэльнай зброі, а таксама разнастайныя віды колюча-рэжучай зброі — мячы, шаблі, шашкі, нажы. У музеі таксама можна ўбачыць воінскае абмундзіраванне ва ўсёй яго разнастайнасці — ад простага салдата да рыштунку знатнага арыстакрата, уключаючы камплект даспехаў для яго баявога каня. Найбольш поўна ў калекцыі Арсенала прадстаўлена зброя XVIXVII стагоддзяў з майстэрняў Інсбрука, Аўгсбурга і Нюрнберга.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads